Печать

Выйшаў вучэбны дапаможнік з грыфам НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі»

Вучэбны дапаможнік_МДУ_Куляшова

Вучэбнае выданне «125 крокаў да поспеху: зборнік заданняў для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», рэкамендаванае Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі», пабачыла свет у выдавецтве «Выснова» (г. Мазыр). Аўтарам дапаможніка для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стаў дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль.

Зборнік уключае матэрыялы, прызначаныя для падрыхтоўкі вучняў да комплекснай работы рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Змешчаныя ў дапаможніку лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя задачы праблемна-пошукавага характару спрыяюць развіццю мыслення, а займальныя заданні служаць сродкам фарміравання пазнавальнай цікавасці адораных і высокаматываваных вучняў.

Гэта выданне, як і папярэдні дапаможнік аўтара (Доўгаль, Д. А. Тэставыя комплексы для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. 6–7 класы / Д. А. Доўгаль. — Мінск : Народная асвета, 2018. — 80 с.), уключана Міністэрствам адукацыі ў пералік вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ў 2020/2021 навучальным годзе.

Доўгаль, Д. А. 125 крокаў да поспеху : зборнік заданняў для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Д. А. Доўгаль. — Мазыр: Выснова, 2020. — 124 с. : іл.

msu.by/bel