Печать

Л. І. Саковіч узнагароджана Ганаровай граматай універсітэта

Лилия Ивановна Сакович_МГУ_Кулешова

Намеснік кіраўніка аддзела інфармацыйных тэхналогій Лілія Іванаўна Саковіч узнагароджана Ганаровай граматай універсітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы Лілію Іванаўну павіншаваў рэктар, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук. Ён засяродзіў увагу прысутных на шматгадовай плённай працы Ліліі Саковіч, адзначыў яе добрасумленнасць і нязменны прафесіяналізм. «Універсітэт — гэта мой родны дом. Заўжды я прыходзіла сюды з жаданнем быць карыснай. Удзячная лёсу за тое, што тут заўжды мяне атачалі выдатныя людзі, мае калегі, мае сябры», — адзначыла Лілія Іванаўна.

Лілія Іванаўна Саковіч сапраўды аддала ўніверсітэту шмат энергіі і сіл. Доўгі час яна займала пасаду кіраўніка аддзела інфармацыйных тэхналогій. У тым ліку і дзякуючы яе нястомнай працы мы маем сёння разгалінаваную лічбавую сетку, стабільна працуючыя сайты ўніверсітэта і факультэтаў.

msu.by/bel