Печать

Ва ўніверсітэце запусцілі ўнікальны анлайн-праект, прысвечаны Аркадзю Куляшову

Віртуальная экспазіцыя_МДУ_Куляшова

Віртуальная музейная экспазіцыя, прысвечаная Народнаму паэту Беларусі Аркадзю Аляксандравічу Куляшову, з’явілася на сайце ўніверсітэта. Рэсурс змяшчае цікавыя звесткі з жыцця і творчасці песняра. Так, усе жадаючыя могуць анлайн азнаёміцца з грамадскай дзейнасцю Аркадзя Аляксандравіча, убачыць інфармацыю пра нашчадкаў паэта. У экспазіцыі — вялікая колькасць фотаздымкаў. Некаторыя з іх даволі рэдкія. Асобныя раздзелы прысвечаны ваеннаму ліхалеццю. Нагадаем, Аркадзь Куляшоў некалькі год працаваў карэспандэнтам франтавой газеты «Сцяг Саветаў».

Адзначым таксама вялікі аб’ём інфармацыі пра Міжнародную навуковую канферэнцыю «Куляшоўскія чытанні». Магчыма спампанаваць зборнікі матэрыялаў канферэнцыі, якія выходзілі з 2014 па 2019 гады. З’яўленне віртуальнай музейнай экспазіцыі — важны крок у справе ўшанавання памяці нашага вялікага земляка. «Тое, што ўніверсітэт носіць імя класіка беларускай літаратуры — вялікі гонар для любой айчыннай ВНУ. Зараз прачытаць пра Куляшова здольны любы карыстальнік сеткі інтэрнэт, у тым ліку і на мабільных прыладах», — адзначаюць у бібліятэцы ўніверсітэта.

msu.by/bel