[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2020/09/07_2 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
Акцыю, прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства, 4 верасня правёў факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова. Актыў факультэта ў беларускіх нацыянальных строях павіншаваў студэнтаў і выкладчыкаў са святам, распавёў пра значнасць гэтага Дня для нашай краіны. Кожны атрымаў салодкі пачастунак, да якога былі прымацаваныя цытаты з беларускіх класікаў. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
{gallery}news/2020/09/07_2{/gallery}