Печать

Абароны магістарскіх дысертацый адбываюцца ва ўніверсітэце на гэтым тыдні

Защита дипломных_МГУ_Кулешова

Учора на факультэце педагогікі і псіхалогіі дзяцінства да абароны было прадстаўлена больш за 30 работ. Адзначым іх шырокі тэматычны спектр: гэта і экалагічнае выхаванне падлеткаў, выхаванне вучняў на аснове народнай культуры, выкарыстанне новых камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій у сярэдняй школе. Па словах намесніцы дэкана Алены Аляксандраўны Башаркінай, магістранты не толькі прадэманстравалі адпаведную тэарэтычную падрыхтоўку, але і пазнаёмілі прысутных з уласнымі практычнымі напрацоўкамі. «Можна сказаць пра тое, што нашы выпускнікі валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі даследчыка, і, што найбольш істотна, здольныя выкарыстоўваць атрыманыя ва ўніверсітэце тэарэтычныя веды ў рэальным навучальным і выхаваўчым працэсе», — адзначыла Алена Башаркіна.

msu.by/bel