Печать

Мікалая Іванавіча Стаськова павіншавалі з 70-годдзем

М.І. Стасокоў_МДУ_Куляшова

70-годдзе прафесара кафедры агульнай фізікі МДУ імя А. А. Куляшова, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Мікалая Іванавіча Стаськова адзначылі на мінулым тыдні ва ўніверсітэце. Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук уручыў Мікалаю Іванавічу нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Узнагарода была ўручаная «за плённую навукова-педагагічную, арганізацыйную, выхаваўчую, творчую работу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў». З віншаваннямі да юбіляра звярнуліся члены рэктарата ўніверсітэта. Надзею на тое, што Мікалай Іванавіч Стаськоў у будучыні яшчэ шмат здзейсніць дзеля развіцця айчыннай навукі выказаў рэктар Дзяніс Дук.

msu.by/bel