Печать

Прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта А.В.Дзячэнка прыняў удзел у закрыцці абласнога этапу конкурса «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

А.В.Дзячэнка_МДУ_Куляшова

Прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Віктаравіч Дзячэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця ІІІ (абласнога) этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Нагадаем, конкурс праводзіўся з 16 па 20 сакавіка Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Алег Віктаравіч павіншаваў удзельнікаў і фіналістаў конкурсу з завяршэннем абласнога этапу, а таксама ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта выказаў ім шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу, ініцыятыву, імкненне да далейшага ўдасканалення прафесійнага майстэрства. «Настаўнік — гэта не толькі прафесіянал, які фарміруе ў вучняў пэўныя кампетэнцыі, — адзначыў Алег Дзячэнка. — Сёння, бадай што як ніколі раней, у нашым грамадстве запатрабаваныя сацыяльная салідарнасць, грамадска-палітычная адказнасць моладзі за сваю краіну, падрыхтаванасць да актыўнай абароны нацыянальных інтарэсаў беларускай дзяржавы. Педагагічныя працаўнікі сёння — гэта дзяржаўныя людзі, надзейныя і адказныя, здольныя захаваць высокія маральныя стандарты і добрасумленна вырашаць пастаўленыя перад імі прафесійныя і грамадска-палітычныя задачы».

Завяршаючы цырымонію, Алег Дзячэнка ўручыў каштоўныя падарункі настаўніку беларускай мовы і літаратуры Мяжысецкай сярэдняй школы магілёўскага раёна Антону Лабаноўскаму, а таксама настаўніку гісторыі Гарбавічскай сярэдняй школы Чавускага раёна Марыі Чавусавай.

msu.by/bel