Печать

Дзень роднай мовы адзначылі ва ўніверсітэце

Родная мова_МДУ_Куляшова

Традыцыйны міжфакультэцкі квіз, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага прайшоў у МДУ імя А. А. Куляшова. Удзельнікамі інтэлектуальнай гульні сталі 20 каманд студэнтаў і выкладчыкаў факультэта замежных моў і факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. Пытанні віктарыны «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску» склалі дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Доўгаль і дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Дзмітрый Доўгаль, якія выступілі і ў якасці вядучых мерапрыемства.

Удзельнікі гульні з імпэтам выконвалі заданні, прысвечаныя адметнай беларускай лексіцы і фразеалогіі, пытанням правапісу і граматыкі, творчасці майстроў слова, з’явам сучаснай папулярнай культуры. На думку арганізатараў, пазнавальныя мерапрыемствы займальнага характару найлепшым чынам спрыяюць далучэнню студэнцкай моладзі да роднай мовы. Пераможцамі сталі каманды «Цмокі» (група АФ-34 факультэта замежных моў), «Васількі» (група Н-21 факультэта пачатковай і музычнай адукацыі) і «Магілёўшукі» (выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі), якія атрымалі салодкія прызы ад прафкама студэнтаў універсітэта.

msu.by/bel