Печать

Прарэктар Алег Дзячэнка прыняў удзел у адкрыцці дзіцячага сада ў Магілёўскім раёне

Олег Дьяченко_МГУ_Кулешова

Прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Віктаравіч Дзячэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага дзіцячага сада ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна.

Будынак дашкольнай установы адукацыі, узведзены амаль 50 гадоў назад, быў рэканструяваны. Яго плошча значна павялічылася, а ўнутраныя памяшканні былі істотна мадэрнізаваныя: пасля рамонту з’явіліся цёплая падлога, уласная пральня, сучасны харчаблок, пакой медыцынскай сястры, музычная зала і многае іншае. Калі раней ва ўстанове займаліся 75 дзетак, то зараз яна можа прыняць больш за 100 выхаванцаў.

Як адзначыў прарэктар, адрамантаваны згодна з сучаснымі патрабаваннямі і стандартамі дзіцячы сад сапраўды ўпрыгожыў аграгарадок. «Дзеці — гэта нашы інвестыцыі ў будучыню, — падкрэсліў Алег Дзячэнка. — Вельмі важна, каб у малых былі ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця, каб бацькі, пакідаючы дзяцей у садку, ведалі: там ім камфортна і ўтульна. Перакананы, менавіта так і будзе!».

Алег Дзячэнка паразмаўляў з вучнямі старшых класаў Усходаўскай сярэдняй школы, якія прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця дзіцячага сада. Некаторыя з іх плануюць атрымаць высшую адукацыю і збіраюцца паступаць на факультэты нашага ўніверсітэта, у тым ліку на новыя і запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці.

msu.by/bel