Печать

Заўтра адбудзецца прэзентацыя кнігі І.А.Марзалюка

Кніга Іага Марзалюка_МДУ_Куляшова

Прэзентацыя кнігі «100 год БССР. Рэаліі і міфы» адбудзецца заўтра а 15-й гадзіне ў павільёне Нацыянальнай кніжнай выставы (Белэкспа). Кніга напісаная на падставе ўнікальнага праекта, рэалізаванага ў 2018–2019 гадах газетай «СБ. Беларусь сёння» сумесна з вядомым беларускім гісторыкам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы, членам карэспандэнтам НАН, доктарам гістарычных навук, прафесарам Ігарам Аляксандравічам Марзалюком.

Змест 200-старонакавай кнігі, якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 2020 г., складаюць 24 публікацыі ў «СБ». Важна падкрэсліць тут тое, што падрыхтаваныя гэтыя публікацыі на падставе інтэрв’ю з атарам выдання, яго разваг, досведу навукоўца. У публікацыях, без перабольшвання, змешчаны ўнікальны гістарычны матэрыял з недаступных да гэтага часу крыніц. «Кніга для нашай культуры і традыцыі заўжды больш, чым кніга, — тлумачыць Ігар Аляксандравіч у інтэрв’ю карэспандэнту „СБ“. — Гэтая праца зрабілася для мяне знакавай яшчэ па дзвюх прычынах. Па-першае, я меў гонар напісаць тэкст, прысвечаны адной з істотных праблем станаўлення сучаснай нацыянальнай дзяржаўнасці, без якой не было б Рэспублікі Беларусь. Па-другое, мы з „СБ“ намагаліся быць у гэтых тэкстах карэктнымі і пераканаўчымі перадусім у тым, што цяперашняя Беларусь – гэта далёка не выпадковасць, а заканамернасць, выбудаваная шматлікімі пакаленнямі нашых продкаў.»

Паводле матэрыялаў «СБ. Беларусь сёння»,
аўтар тэксту: Максім Осіпаў

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять