Печать

Выйшла кніга І.А. Марзалюка, прысвечаная гісторыі БССР

Книга о БССР МГУ Кулешова

Новая кніга Ігара Аляксандравіча Марзалюка ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Назва кнігі — “100 лет БССР. Реалии и мифы”. У цэнтры ўвагі гісторыка і грамадскага дзеяча знаходзіцца адзін з асноўных этапаў станаўлення беларускай дзяржаўнасці — стварэнне БССР. Нагадаем, што ў мінулым годзе наша краіна святкавала 100-годдзе Беларускай Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі. У сродках масавай інфармацыі, у грамадстве не спыняліся спрэчкі адносна ролі БССР у фарміраванні сённяшняй незалежнай краіны.

Дзеля таго, каб паставіць усе кропкі на “і”, рэдакцыя газеты “СБ. Беларусь сёння” запусціла спецыяльны праект — 24 гутаркі карэспандэнта выдання Максіма Осіпава з Ігарам Аляксандравічам Марзалюком. Увазе ўсіх зацікаўленых прапаноўваецца кніжны варыянт гэтых гутарак, а менавіта, прачытаўшы “100 лет…”, магчыма даведацца пра ўтварэнне БССР, пра складаныя і супярэчлівыя старонкі развіцця БССР ў 1920 – 1930-я гг., пра трагічныя часы выпрабаванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Важна тут адзначыць тое, што кніга мае навукова-папулярны характар і можа зацікавіць як дарослых, так і школьнікаў. Словам, усіх тых, хто неабыякавы да гісторыі нашай краіны.

msu.by/bel