Печать

У рабоце IV Міжнароднага кангрэса гісторыкаў прынялі ўдзел вучоныя ўніверсітэта

Кангрэс гісторыкаў_МДУ_Куляшова

Дэлегацыя МДУ імя А. А. Куляшова на чале з першым прарэктарам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Дзмітрыем Сяргеевічам Лаўрыновічам прыняла ўдзел у рабоце IV Міжнароднага кангрэса гісторыкаў Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі), які праходзіў у г. Мінску з 17 па 18 кастрычніка. На розных секцыях навуковага форума выступілі больш за 200 даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Наш універсітэт быў годна прадстаўлены дакладамі вядомых і маладых навукоўцаў. У праграму кангрэса свае даклады заявілі: доктар гістарычных навук, прафесар К. М. Бандарэнка, кандыдат гістарычных навук, прафесар П. Ф. Дзмітрачкоў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі В. У. Старасценка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян Э. В. Старасценка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў.

msu.by/bel