Печать

Універсітэт удзельнічае ў сумесным адукацыйным праекце

Адукацыйны праект_МДУ_Куляшова

Сумесны адукацыйны праект УДА «Яслі-сад № 71 г. Магілёва», прыватнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «SOS-дзіцячая веска Магілёў» і кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і МДУ імя А. А. Куляшова ажыццяўляецца ў гэтым навучальным годзе. Праект прызваны паспрыяць далучэнню дзяцей і бацькоў да культурнага жыцця горада. Выхавацелі дзіцячага садка прайшлі навучанне па праграме «Музейная педагогіка ў дашкольнай адукацыі» (аўтар праграмы — старшы выкладчык А. А. Мурашка).

17 кастрычніка ў этнаграфічным кабінеце музейна-экспазіцыйнага комплексу ўніверсітэта адбыліся заняткі на тэму: «З гісторыі хатніх прылад». Заняткі былі падрыхтаваныя ў межах дысцыпліны па выбару «Этнапедагогіка» старшым выкладчыкам Н. Ю. Ясевай і студэнтамі групы ДА-41 В. Каліноўскай і А. Арловай. Дзяцей сустракалі гаспадыня хаты Ганна і Дамавік. Дашкольнікі даведаліся пра тое, як выглядаў беларускі дом, пазнаёміліся з хатнімі прыладамі, з беларускім посудам. Заняткі атрымаліся цікавымі і вясёлымі.

А. А. Мурашка

msu.by/bel Новости учебно-экспозиционного комплекса

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять