Печать

Дэлегацыя МДУ імя А. А. Куляшова прыняла ўдзел у Рэспубліканскім свяце

День учителя_МГУ_Кулешова

Урачысты сход, прымеркаваны да Дня настаўніка, прайшоў 4 кастрычніка ў г. Мінску. У мерапрыемстве, якое адбылося ў Палацы Рэспублікі, прыняла ўдзел дэлегацыя выкладчыкаў нашай навучальнай установы. Перад прысутнымі выступілі з віншаваннямі Глава адміністрацыі Прэзідэнта Н. І. Качанава, намеснік Прэм’ер-міністра І. В. Петрышэнка, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу М. А. Шчоткіна, міністр адукацыі І. В. Карпенка, намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў А. С. Мікша, якія ўзнагародзілі лепшых педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам дзіцячых творчых калектываў і артыстаў беларускай эстрады.

msu.by/bel