Печать

Адзначаны за высокія дасягненні ў навуцы і педагогіцы


01

Адразу некалькі нашых калег, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук рэктара, прафесара Дзяніса Уладзіміравіча Дука. Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджвання адбылася ў мінулую пятніцу падчас пасяджэння Савета МДУ імя А.А. Куляшова. Перадусім за шматгадовую плённую навукова-педагагічную, арганізацыйную і выхаваўчую працу нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджаная загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Эліна Вячаславаўна Катлярова. 

За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы тэатралізаванага канцэрта “Салдатамі былі ўсе…”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб’яўлена падзяка старшаму выкладчыку кафедры спартыўных і медыка-біялагічных дысцыплін Наталлі Браніславаўне Панасюк, старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі фізвыхавання Сяргею Аляксандравічу Углікаву, дэкану факультэта фізічнага выхавання, кандыдату педагагічных навук, дацэнту Уладзіміру Уладзіміравічу Шутаву.

За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай універсітэта ўзнагароджаная дэкан факультэта замежных моў, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Жанна Анатольеўна Барсукова. Таксама Ганаровую грамату ўніверсітэта атрымала кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Віктараўна Дзем’янёнак. За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі працамі студэнтаў Граматай Міністэрства адукацыі таксама ўзнагароджаная дацэнт кафедры спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Ірына Віктараўна Калачова.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама таксама ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры матэматыкі і інфарматыкі Людміла Аляксандраўна Рамановіч.

msu.by/bel