Печать

На Алеі Памяці з’явіўся мемарыяльны знак

Алея Памяці_МДУ_Куляшова

Мемарыяльны знак у гонар Алеі Памяці з’явіўся каля вучэбнага корпуса 1 «А» МДУ імя А. А. Куляшова. Нагадаем, Алея Памяці паўстала ў 2010 годзе дзякуючы намаганням студэнтаў і выкладчыкаў тады яшчэ факультэта славянскай філалогіі (зараз гэта гісторыка-філалагічны факультэт). Складаюць яе дэкаратыўныя клёны — усяго каля двух дзясяткаў дрэў. Адметна тое, што высаджваць клёны дапамагалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта з ліку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Убачыць тыя падзеі на ўласныя вочы магчыма на нашым канале YouTube. Рэпартаж тады рабіў кіраўнік творчай студыі «Позірк» Міхаіл Ганін. Сярод прысутных на мерапрыемстве ветэранаў згадаем А. М. Віркоўскую, С. Я. Кечык, П. В. Габрусева, Т. І. Гаўрыленку.

msu.by/bel