Печать

Ігар Шаруха прыняў удзел у абмеркаванні праблем устойлівага развіцця

Ігар Шаруха_МДУ_Куляшова

Прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха з 18 па 22 чэрвеня прымаў удзел у працы летняй школы «Адукацыя ў інтарэсах дасягнення мэт устойлівага развіцця (далей — УР): падыходы, праблемы, практыкі». Летняя школа была арганізаваная Асацыяцыяй «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» на базе навучальных устаноў Мсціслаўскага раёна.

У перадапошні дзень працы летніка яго ўдзельнікі абмяркоўвалі рэгіягнальную Стратэгію ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, абмяркоўваліся наступныя тэмы: «Інтэграцыя працэсаў устойлівасці развіцця і адукацыі як актуальная задача лакалізацыі мэт устойлівага развіцця ў мясцовых супольнасцях», «Падыходы і праблемы арганізацыі практык адукацыі ў інтарэсах дасягнення мэт устойлівага развіцця ў дзейнасці ўстаноў адукацыі рознага тыпу» і інш.

У межах школы працавалі педагагічныя майстэрні, праблемныя лабараторыі: «Мы і нашы каштоўнасці ў свеце УР», «Адукацыя — вядучы механізм лакалізацыі і дасягнення Мэт УР», «Методыкі адраснай адукацыйнай падтрымкі ўзаемадзеяння з рознымі групамі ў аргінізацыі практык адукацыі УР», праведзены баркэмп «Вопыт і рэсурсы арганізацыі адукацыйных практык у інтарэсах дасягнення Мэт УР», экспертныя практыкумы «Умовы і рэсурсы арганізацыі ўстановамі адукацыі асветніцкіх практык у інтарэсах дасягнення Мэт УР», «Умовы і механізмы арганізацыі адукацыйных практык у інтарэсах дасягнення Мэт УР», «Умовы і рэсурсы комплекснай падтрымкі ініцыятыўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі ў інтарэсах лакалізацыі Мэт УР у мясцовых супольнасцях», круглы стол «Арганізацыя адукацыйных практык у інтарэсах дасягнення Мсціслаўскім раёнам Мэт УР».

msu.by/bel