Печать

Ва ўніверсітэце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы МДУ Куляшова

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Наш універсітэт штогод далучаецца да свята праз арганізацыю разнастайных адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў. У гэтым годзе сумесныя мерапрыемствы з нагоды свята зладзілі выкладчыкі і студэнты факультэтаў замежных моў і пачатковай і музычнай адукацыі. Ініцыятарамі сталі дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі факультэта замежных моў А. В. Доўгаль і дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль.

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень віктарыну “Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску” з пытаннямі па мове, літаратуры і культуры. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел 20 каманд, адна з якіх складалася з выкладчыкаў двух факультэтаў. Па выніках двух тураў былі выяўлены лепшыя знаўцы беларускай мовы. Працягам святочных мерапрыемстваў стаў квэст на факультэце замежных моў, у якім 8 каманд рашалі складаныя галаваломкі. А на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі студэнты і выкладчыкі правялі пасяджэнне кінаклуба “Пятая пара” з праглядам і абмеркаваннем дакументальнага фільма “Глыбоцкая змова”.


Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять