Тыя, хто любяць чытаць, ведаюць, што кніга — гэта сапраўды цуд літаратурнага майстэрства. Бо кніга гэта не крыніца толькі навуковых ведаў, але і маральнай, душэўнай чысціні і асалоды. Калі літаратура — гэта адчыненыя дзверы ў мір ведаў, то кніга — гэта сцежка, якая прыводзіць чалавека да іх. Менавіта таму знаёмства з кнігамі і з рознымі пісьменнікамі гэта вельмі важны і каштоўны момант у жыцці кожнага чалавека. І кніжныя выставы, на мой погляд, лепшая магчымасць для таго, каб абагаціць свой унутраны свет.
На днях мы наведалі Рэспубліканскі кніжны кірмаш з Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На кірмашы нам давялося ўбачыць літаратуру розных куткоў гэтага свету, нашай увазе былі прадстаўлены розныя творы. мы змаглі не толькі пачуць творы на мовах арыгіналаў, але пазнаёміцца з паэтам і празаікамі. на кірмашы мы пераканаліся што наша культурная спадчына нічым не горшая, іншых краін. больш за ўсё нас натхнілі вядома ж нашы беларускія выдавецтвы. нашай увазе былі прадстаўлены кнігі Францыска Скарыны ў арыгінале. мы пазнаёміліся з новымі пісьменнікамі, паслухалі неверагодныя вершы. Гэта вельмі цікава і нам дужа падабалася, дзякуй за такую прапанову.
Шчодрая на неразгаданыя таямніцы мінуўшчына, будучыня — таксама загадкавая, асабліва прывабная з-за таго, што менавіта сёння мы будуем яе — ніколі не стануць абмежаванымі, цалкам спазнанымі. І кожны паэт ці пісьменнік ідзе па сваім жыццёвым шляху, пракладае сваю непаўторную пуцявіну творчасці. Што ж вынікае з усяго сказанага мною? Здаецца вывад напрашваецца толькі адзін: каб зразумець агульначалавечыя праблемы, каб спасцігнуць сутнасць людскога светапогляду не абавязкова адпраўляцца ў заморскія краіны, дастаткова наведаць любую кніжную выставу. Мабыць гэта падштурхне чалавека да таго, каб перачытаць нацыянальную класіку, бо яна нічым не горш за замежную, мабыць нават лепшая за яе, бо ў ёй таксама шмат навучальнага і вечнага.
Тым больш, што прарэктар універсітэта Уладзімір Ясеў быў удастоены дыплома пераможцы конкурсу фантастычнага аповеду 2020–2021, абвешчанага секцыяй прыгодніцкай і дэтэктыўнай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго апавяданне «Выкуп Ваўкалака» высока ацанілі члены журы.
Анастасія Мухіна, студэнтка 1 курса
гісторыка-філалагічнага факультэта