Падведзены вынікі Рэспубліканскай выставы-конкурсу візуальнай творчасці студэнтаў, якая праводзіцца ў межах Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці – 2020».
Акцыя праводзілася ў адпаведнасці з тэмай-дэвізам «Магутнае слова, ты, роднае слова» (Янка Купала). Аснову складалі тэматычная і інтэрактыўная экспазіцыі, а таксама Рэспубліканская выстава-конкурс.
Для ўдзелу ў выставе асобнымі аўтарамі і творчымі аб’яднаннямі студэнтаў з 26 устаноў адукацыі прадстаўлена больш за 250 творчых работ, сярод якіх — 16 творчых работ студэнтаў МДУ імя А. А. Куляшова. Рэспубліканская экспертная група вызначыла пераможцаў і прызёраў. Вынікі магчыма паглядзець па наступнай спасылцы.
Вынікі па намінацыях:
«Фота-альтэрнат» — 3 дыпломы I ступені (узнагароджаны студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта («Журналістыка») — Захараў Арцём, Вопсева Дзіяна, Туркоў Антон);
«Рэхарыфма» — 1 дыплом III ступені (узнагароджана студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Ганакова Юлія);
«Візуальны сэт» — 2 дыпломы III ступені (узнагароджаны студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта — Захараў Арцём, Туркоў Антон).
У ліку ўстаноў адукацыі, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліканскай выставе-конкурсе, знаходзіцца і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.