Грамату Міністэрсва адукацыі за выдатныя поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці атрымаў студэнт гісторыка-філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Журналістыка») Дзяніс Яўсеенка. Узнагароджанне адбылося 30 чэрвеня падчас сустрэчы міністра адукацыі Ігара Карпенкі з выпускнікамі вышэйшых навучальных устаноў краіны. Як паведамляе сайт міністэрства, у лік запрошаных у галіновае ведамства трапілі адны з лепшых — пераможцы розных інтэлектуальных конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Чытаць падрабязней.
Дзяніс Яўсеенка з’яўляецца аўтарам і кіраўніком шэрагу праектаў Студэнцкай прэс-службы МДУ імя А. А. Куляшова. У прыватнасці, у 2018 годзе быў кіраўніком студэнцкай дыскусійнай пляцоўкі «Падземка» (удзел у працы гэтага праекта прымаў намеснік старшыні Магаблвыканкама А. М. Кунцэвіч). З верасня 2017 года акрэдытаваны як журналіст на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе ад студэнцкага праекта «12 ігрок». Інфармацыйна суправаджае матчы магілёўскага клуба «Днепр». З’яўляецца актыўным удзельнікам праекта маладых журналістаў «MSU NEWS», асвятляў такія маштабныя падзеі, як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, фестывалі «Марткантакт», «Залаты шлягер», «Анімаёўка».
Фота: edu.gov.by