Манаграфічнае даследаванне «Афарыстычныя адзінкі ў беларускай мове» пабачыла свет у выдавецтве МДУ імя А.А. Куляшова. Аўтар гэтага навуковага даследавання — загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Яўген Яўгенавіч Іваноў. У манаграфіі акрэслены актуальныя праблемы вывучэння афарыстычных адзінак у беларускай мове, вызначаны паняцце, аб’ём, асноўныя класы і семантычныя тыпы афарыстычных адзінак, аб’ём і састаў беларускага асноўнага прыказкавага фонду і прыказкавага мінімуму, антыпрыказак і антыцытат сучаснай беларускай літаратурнай мовы, асаблівасці ўжывання афарыстычных адзінак у мове беларускай мастацкай літаратуры (на матэрыяле мовы твораў М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Гарэцкага) і інш. Манаграфія будзе цікавая для спецыялістаў у галіне беларускай афарыстыкі, парэміялогіі, крылаталогіі, а таксама для шырокага кола філолагаў, якіх цікавяць праблемы лінгвістычнага вывучэння афарыстычных адзінак у беларускай мове.