payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Асоба
Асоба

Таленавіты крытык і літаратуразнаўца

Якуб Кірылавіч Усікаў быў адным з самых актыўных крытыкаў у другой палове дваццатага стагоддзя. Дэбютаваў як крытык у 1946 годзе, калі вучыўся ў аспірантуры і адначасова працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Асноўнае яго працоўнае жыццё было звязана з філалагічным факультэтам Магілёўскага педагагічнага інстытута, кафедрай беларускай літаратуры, якой ён загадваў з 1948 па 1975 год.

Нарадзіўся Якуб Кірылавіч Усікаў 20 верасня 1919 года ў вёсцы Кадзіна Магілёўскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў роднай вёсцы,тыя гады яму запомніліся не столькі нейкімі хатнімі клопатамі, а ўражаннямі ад паездак з бацькам у Магілёў. Едучы па вуліцы Чавускай у прыгарадзе Магілёва, у Лупалаве, бацька паказваў на дамы і казаў, хто ў іх жыве., што асабліва захапляла хлапчука: значыць бацька яго знакаміты, калі амаль усіх ведае ў горадзе.Пазней захапіўся чытаннем, палюбіў літаратуру, што ў значнай ступені вызначыла яго і прафесію. У 1934 годзе пасля заканчэння Бароўскай сямігодкі паступіў у Магілёўскі палітасветтэхнікум на масавае аддзяленне, але пасля першага курса, на якім завяршалася адукацыя за сярэднюю школу, паступіў у Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне, пасля трэцяга курса стаў завочкікам, працаваў дырэктарам у вёсцы Вялікае Сяло Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, пасля выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, а ў 1940 годзе паступіў у аспірантуру. Вучобу перапыніла вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы, неўзабаве стаў партызанскім сувязным, а з 1942 года байцом атрада Грышына. У 1944 годзе мабілізаваны на фронт, ваяваў у пяхоце, у артылерыйскім дывізіёне, некаторы час нават быў пісарам артпалка на Другім Беларускім фронце. Успамінаць пра падзеі вайны не любіў, а пра многія мемуары казаў, што там шмат выдуманага, вайна справа трагічная, ніхто там пра героіку і подзвігі не марыў. Ваявалі, бо іншага выйсця не было, трэба было перамагчы небяспечнага ворага. Пасля дэмабілізацыі працягваў вучобу ў аспірантуры, пісаў дысертацыю пра драматургію Кандрата Крапівы. Цікавасць да драматургіі і стала асноўнай прафесійнай арыентацыяй. Надрукаваў некалькі кніг на гэтую тэму, шмат у чым быў першаадкрывальнікам.

З самага пачатку літаратурна-крытычнай дзейнасці цікавіўся бягучым літаратурным працэсам, быў глыбокім і патрабавальным крытыкам. Многія яго першыя назіранні над мастацкімі творамі і зараз застаюцца актуальнымі, на яго вывады абапіралася не адно пакаленне літаратуразнаўцаў.

Але асноўная яго праца як крытыка была звязана з творчасцю магілёўскіх пісьменнікаў. Ён прапагандаваў творчасць землякоў, паказаў шчодрасць краю на таленты.

Ён шмат аддаў працы падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, многія яго выхаванцы сталі кандыдатамі і дактарамі навук.

Я.К. Усікаў напісаў цікавыя ўспаміны пра 30–40-я гады, на жаль, не апублікаваныя.

Якубам Кірылавічам Усікавым па праву ганарыцца горад Магілёў.

Яраслаў КЛІМУЦЬ.

 

Главная Асоба