payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Беларускі каляндар
Беларускі каляндар

Сентябрь, september, верасень

Славянскія народы, як вядома, любілі святкаваць, таму ў нашых светлавалосых і блакітнавокіх продкаў у льняных кашулях існавала вельмі шмат свят. Не было месяца, у якім не адзначалася песнямі і скокамі хоць бы адна імпрэза. У верасні, напрыклад, мела месца яркае славянскае свята пад выкручастай назвай Радагошч. Яго называлі яшчэ адным, не меней смачным словам – Таўсень.

Ігрышчамі, танцамі і іншымі праявамі весялосці Радагошч не абдзелены. І як можна не весяліцца, калі такое свята на двары? Таўсень праводзіўся дваццаць сёмага верасня. Імпрэзы пачыналіся ў час падрыхтоўкі прыроды да зімы. Любы чалавек заўважаў прыметы прыходу ледзяной зменшчыцы Восені.

Вось ужо і Даджбог стаў мудрым старым Светавітам. Не такі ужо высокі, як раней, стары Дзед-Усявед, не так добра і прыемна грэе, але Светавіт шмат чаго пабачыў, і таму людзі ставяцца да яго, ужо зыходзячага, з вялікай пашанай. Засталося трошкі – і Дзед-Усявед сыдзе на цэлую зіму, каб потым, як сапраўдны Фенікс, адрадзіцца і працягне свяціць.

Ураджай ужо сабраны, а значыць, хутка палям і сенажацям ісці наспакой. Дрэвы скінулі ўборы і чакаюць новых, фасоністых, снежна-белых. Хуткая зіма змяняе ўсё вакол.

Прырода актыўна рыхтуецца да сну, працягласцю ў некалькі месяцаў, а чалавек, у сваю чаргу, святкуе гэта.

Радагошч быў свайго роду Новым годам старажытных славян – адлікам пачатку новага перыяду, калі можна будзе пасадзіць і сабраць ураджай. Да запаветнага дня – дваццаць сёмага верасня – жанчынамі-гаспадынямі пячэцца адмысловы мядовы пірог. Даўней такое печыва была ростам з чалавека. Пасля аб'явы свята за велізарным пірагом хаваўся чалавек і ціха пытаў у народа: "Ці бачыце вы мяне?" Калі людзі адказвалі станоўча, то ён прамаўляў пажаданне на наступны год: сабраць багаты ўраджай і спячы такі ж вялікі пірог.

Падчас зачыну абавязкова варажылі над чашкаю святога віна на наступны год. Пасля ж пачынаўся "баль гарой". Гэта не крылаты выраз, баль насамрэч быў гарой! Ежу ставілі на стол горкай, якая да канца балю хутка памяншалася.

Яркай старонкай свята была казка пра волата і падземнае царства, якая расказвалася з мэтай нагадаць людзям пра адыход лета і прыход марознай зімачкі. Абавязковым было распальванне агню з наступам ночы. Людзі скакалі праз агонь, чысцячыся, гэтак жа, як і на знакамітае ліпеньскае свята Купала.

Сканчалася дзеянне вясёлымі ігрышчамі, у якіх, без сумнення, удзельнічалі ўсе.

Ала ЯРАШЭНКА.

 

Главная Беларускі каляндар