payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Беларускі каляндар
Беларускі каляндар

May, травень, май

У траўні святкавалі Радаўніцу, або Бацькоўскі дзень, - свята ўсходніх славян, злучанае з культам продкаў. Этымалагічна слова “раданіца” ўзыходзіць да слоў "род" і "радасць", прычым адмысловае месца Радаўніцы ў царкоўных святах - адразу пасля Светлага велікоднага тыдня – як бы абавязвае хрысціян не паглыбляцца ў перажыванні з нагоды смерці блізкіх, а, наадварот, радавацца іх пераходу ў іншае жыццё - вечнае. Першапачаткова Радаўніцы (трызны) азначалі імёны набажэнстваў, якія ўвасабляюць шанаванне нябожчыкаў, захавальніц душ памерлых людзей. Радаўніцам і іх падапечным прыносілі ахвяры з сапраўды шчодрых страў і напояў на пахавальных курганах, каб яшчэ не адляцелая душа нябожчыка магла нацешыцца павагай, якую ёй аказваюць жывыя. Паступова слова "трызна" стала азначаць памінкі, а “раданіца” - вясновае памінанне нябожчыкаў. Менавіта вясновае, таму што жывыя асабліва імкнуліся ўлагодзіць нябожчыкаў у пару росквіту прыроды, канчатковага адступу зімы, пары мёртвага сну ўсёй зямлі. У гэты дзень было забаронена сеяць і саджаць, аднак увогуле праца дазвалялася.

Пасля хрышчэння Бацькоўскі дзень сталі адзначаць на Фаміным тыдні - у першую нядзелю пасля Вялікадня або ў наступныя за ім панядзелак ці аўторак. Адно са старажытных свят, калі на магілы прадзядаў прыносяць віно і ежу, уладкоўваюць галашэнні і, магчыма, недарэчныя цяпер ігрышчы (гульні, песні і скокі). "На Радаўніцу раніцай аруць, днём плачуць, а ўвечар скачуць" - такой прымаўкай старажытныя беларусы распісвалі свой святочны дзень - спачатку працуюць, затым наведваюць магілы і пасля вяселяцца.

На Радаўніцу гаспадыня прыбірала і ўпрыгожвала хату, рыхтавала стравы для памінання на могілкі. Колькасць страў павінна была быць няцотнай. Усё складалася ў вялікую палатняную хустку разам са свяцонымі яйкамі ці кавалкам сыру.

Раніцай ішлі ў царкву, дзе паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі, кожная сям'я - да сваіх магіл. Жанчыны галасілі, мужчыны развязвалі хустку і, дастаўшы свяцонае яйка, каталі яго на магіле са словамі "Хрыстос уваскрэс". Затым моўчкі рассаджваліся вакол магілы, дзе гаспадыня на белым абрусе выстаўляла шматлікія стравы. У некаторых мясцовасцях на магілы лілі ваду, а яйкі для катання бралі часцей за ўсё тыя, што засталіся пасля Вялікадня

Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Звычайна казалі: "Святыя радзіцелі, хадзіце да нас хлеба-сала кушаць!". Пасля на магіле раскладвалі ручнік, на які памяшчаліся святочныя стравы. Скончыўшы памінкі, казалі: "Мае радзіцелі, выбачайце, не дзівіцеся, чым хата багатая, тым і радая". Трохі ежы і гарэлкі пакідалі для нябожчыкаў. Рэшткі стравы раздавалі жабракам, і дзень заканчваўся ў карчмах або проста ў сялянскіх хатах з песнямі і скокамі.

У наш час Радаўніца з'яўляецца афіцыйным непрацоўным днём, святам па календары праваслаўнай канфесіі. Звычаі больш за ўсё засталіся ранейшымі, хоць царква і адмоўна ставіцца да ежы, раскладзенай на могілках.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Беларускі каляндар