payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная 21 лютага - Дзень роднай мовы
21 лютага - Дзень роднай мовы

Беларусы - вялікі народ

21 лютага Беларусь святкавала Міжнародны дзень роднай мовы. Генетычным кодам беларускай нацыі ўжо даўно сталі словы: хто мы, адкуль і куды ідзём? Таму за захаванне і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы адказны кожны грамадзянін, які павінен ведаць і берагчы яе, як дарагую спадчыну.

Паводле прапановы ТБМ, у гэты ж дзень праводзілася 4 Агульнанацыянальная дыктоўка па вершы М. Багдановіча (у сувязі са 120-годдзем з дня яго нараджэння) "Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы" і эсэ "Хто мы такія?". У Магілёве традыцыйную дыктоўку пісалі розныя грамадскія структуры, у тым ліку і БРСМ, усе жадаючыя ў Абласным доме культуры, а мяркуецца напісанне яе ў тры этапы - яшчэ 15 і 25 сакавіка. Грамадскія арганізацыі і гарадская ўлада Магілёва разумна падтрымалі каштоўную ініцыятыву: далі магчымасць вучням сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў дэкламаваць вершы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучаснікаў па радыё, святлодыёдным экране каля Дома быту, па тэлевізарах у гарадскіх аўтобусах.

На педагагічным факультэце з нагоды свята дэкан А.С. Лаўшук чытаў адкрытую лекцыю "Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа", праводзіўся круглы стол з мэтай абмеркавання стану сучаснай беларускай мовы, яе ролі і функцыянавання ў грамадстве. Студэнты чыталі вершы М. Багдановіча і пісалі 4 Агульнанацыянальную дыктоўку па адаптаваным намі эсэ "Хто мы такія?".

24 лютага кафедра беларускай і рускай моў будзе праводзіць штогадовую святочную вечарыну "Вобразная, вольная, пявучая - мова беларуская мая" з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў з мэтай папулярызацыі і пашырэння выкарыстання беларускай мовы.

Т. ЯКУБОВІЧ.

 

Главная 21 лютага - Дзень роднай мовы