payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Студэнцкае жыццё ”Шануем гісторыю і традыцыі краіны - упэўнена крочым у будучыню!“

”Шануем гісторыю і традыцыі краіны - упэўнена крочым у будучыню!“

Пад такім дэвізам прайшоў абласны агляд-конкурс мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мэтай правядзення гэтага конкурса з’яўлялася грамадзянска-патрыятычнае і духоўна маральнае выхаванне навучэнцаў, удасканаленне работы па захаванні і адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны. У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы і выкладчыкі з 31 установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі і з 11 устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Сваю конкурсную праграму на суд журы прадставіў і наш каледж. Рэжысёрам і сцэнарыстам праграмы стала выкладчык гісторыі і этнаграфіі, кіраўнік гурта “Спадчына”, сапраўдны фанат сваёй справы М.І. Новікава.

У праграму былі ўключаны тэатральныя мініяцюры, беларускія танцы, цудоўныя народныя песні, нічым не горшыя за сучасную музыку. “Калі народ спявае, - значыць, жыве яшчэ душа ў народзе гэтым!” - сказаў калісьці Максім Багдановіч. Жыццёвы дэвіз заснавальнікаў гурта “Спадчына” блізкі да яго слоў: “Вучыць беларускія песні, каб не памерла душа наша!”.

Цікавасць выклікаў у членаў журы і гледачоў “Паказ мод”. Хлопцы з гонарам “рассякалі” ў высокіх ботах на абцасах і ў саламяных капелюшах, а дзяўчаты - у сапраўдных лапцях і старадаўніх спадніцах. Нават не ведаеш, у чым яны выглядаюць лепей - у сучасным адзенні ці ў народным.

Бурныя апладысменты былі і ансамблю лыжачнікаў, кіраўніком якога з’яўляецца выкладчык музыкі В.І. Ляшчанка.

Работа па падрыхтоўцы да гэтага конкурса не прайшла дарэмна. Наш каледж прызнаны пераможцам у намінацыі “За творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый”, а ансамбль “Рэчанька” (кіраўнік Г.М. Краўцова) узнагароджаны дыпломам II ступені Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ў намінацыі “Фальклорна-этнаграфічная творчасць”.

Наогул, у каледжы надаецца вялікая ўвага выхаванню ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. Вопыт нашага калектыву ў гэтым напрамку быў абагульнены і прадстаўлены на XIV рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Грамадска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы”, дзе адзначаны дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь .

Т.У. ХМАРСКАЯ, нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце
Горацкага педагагічнага каледжа УА “МДУ імя А.А. Куляшова”.

 

Главная Студэнцкае жыццё ”Шануем гісторыю і традыцыі краіны - упэўнена крочым у будучыню!“