payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Студэнцкае жыццё Прыгажосць - сонца дабра

Прыгажосць - сонца дабра

Адкрыццё персанальнай выстаўкі студэнта 2 курса педагагічнага факультэта Яўгена Зайцава доўга адкладвалася, хоць карцін набралася нямала, - і знамянальна, што адбылося ў самае вялікае гадавое свята Благавешчанне. Тут прадстаўлена ўсё ад сэрца: роднае, яркае, запамінальнае, шчырае, як і сам аўтар. Наведвальнікаў - поўная выставачная зала ўніверсітэта. Яўген, сціпла ўсміхаючыся і вельмі хвалюючыся, расказвае пра сябе, а больш пра першую настаўніцу, якая з маленькімі цяперашнімі прыйшла парадавацца поспехам былога вучня, пра бацькоў - Тамару Данілаўну і Юрыя Дзмітравіча (такіх простых і душэўных), пра сяброў, з якімі яму лёгка і ўтульна, уводзіць нас у чароўны, незвычайны свет мастацтва. Студэнты Кацярына Аўдзеева і Аляксандра Кавалёва чытаюць вершы, напісаныя пад уражаннем твораў маладога мастака, а маглі б і яго ўласныя, таму што Яўген (скончыў СШ №39 г. Магілёва і ГПТУ №9 з адзнакай) не толькі добра вучыцца, адзін з лепшых студэнтаў у групе, а і вершы арыгінальныя піша (дарэчы, некаторыя ўжо друкаваліся ў нашай газеце). На факультэце і кафедры беларускай і рускай моў ніводная просьба не пакінута ім без увагі: у вечарынах, канферэнцыях актыўна ўдзельнічае, насценныя газеты і малюнкі для “УВ” рыхтуе .

Справа мастака - зрабіць прыгажосць сонцам дабра, што ў Я.Зайцава вельмі добра атрымліваецца, паколькі ён застаецца ўсхваляваным, любіць ўсё прыгожае, спадзяецца, трапеча, жыве. Сам ён, нібы чыстая моцная крынічка, то бадзёра бурліць, то крышачку заціхае, каб прабіцца да святла з новай сілай, знайсці ў самым прывычным жыццёвы нектар, затоеную асалоду і падарыць іх тым, каму часта проста не хапае часу спыніцца, убачыць, ацаніць. Душа ў мастака нябесным агнём абагрэта. Ён піша вачыма любові, і толькі вачыма любові яго трэба судзіць. Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць Яўгену і таленавітым студэнтам за ўменне кранаць сэрцы і дарыць радасць, за светлыя пачуцці. Хай памнажаюцца вашы духоўныя сілы і чакаюць значныя прыемныя перспектывы.

Т. ЯКУБОВІЧ.

 

Главная Студэнцкае жыццё Прыгажосць - сонца дабра