payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Да 70-годдзя абароны Магілёва Будзем памятаць пра 41-ы…

Будзем памятаць пра 41-ы…

9 Мая, Дзень Перамогі. Усе рыхтуюцца да свята, ветэраны сустракаюцца з моладдзю, успамінаюць тыя дні, калі чакалі канца вайны. Яны ўпэўнены, што, пакуль людзі будуць памятаць жах і смерць, што прынесла вайна, столькі будзе мірнае неба над нашай зямлёй.

У будынку гарадскога аддзела культуры г. Магілева прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю абароны г. Магілева. У зале прысутнічала шмат моладзі, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і студэнты нашага універсітэта. З лекцыяй пра тыя цяжкія дні выступіў прафесар, кадыдат гістарычных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Генадзій Ігнацьевіч Валчок. Лекцыя адлюстроўвала праблемы сучаснай гістарычнай навукі трагічных дзён чэрвеня-жніўня 1941 г. цэнтральнае месца ў ёй займалі падзеі на беларускім Падняпроўі. Той вялікі педагагічны, навуковы вопыт, якім валодае Г.І. Валчок, даў магчымасць многім прысутным адчуць цяжкасць, з якой прыйшлося сустрэцца на першых парах вайны ўсім народам Савецкага Саюза і асабліва Беларусі, магілёўцам: раптоўнасць нападу фашысцкай Германіі, непадрыхтаванасць савецкага боку, галоўны удар арміі “Цэнтр” гітлераўскіх захопнікаў; да гэтага былі прыведзены параўнальныя лічбы, якія падкрэслівалі адданасць, патрыятызм нашых абаронцаў, што не дало ворагу перамагчы, а наадварот, прадвызначыла, падкрэсліла і ўмацавала веру ў вызваленне Бацькаўшчыны ад захопнікаў. Выступленне скончылася гучнымі апладысментамі слухачоў. Напрыканцы мерапрыемства выступілі спявачкі і спевакі з добравядомымі усім песнямі: Хрысціна Бабіцкая, Галіна Дубалова, дзіцячы шоу-клуб “Ціп-топ”.

Вельмі прыемна, што за час незалежнасці на Беларусі памяць пра гераізм савецкіх войскаў, якія абаранялі нашу Бацькаўшчыну не знікла. Хочацца толькі пажадаць, каб грамадства не забывала пра трагічны лёс Беларусі ў ваеннае ліхалецце, а старэйшае пакаленне мела магчымасць перадаваць свой вялікі жыццёвы вопыт моладзі.

Яўген ДУДКІН.

 

Главная Да 70-годдзя абароны Магілёва Будзем памятаць пра 41-ы…