Здымкі некалькіх сюжэтаў для будучага дакументальнага фільма пра жыццё і лёс беларускага краязнаўца, літаратара Данілы Мінавіча Васілеўскага

Здымкі некалькіх сюжэтаў для будучага дакументальнага фільма пра жыццё і лёс беларускага краязнаўца, літаратара Данілы Мінавіча Васілеўскага (1889–1956) праходзілі 7 лютага на базе факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова.

Даніла Мінавіч з’яўляўся выкладчыкам (1930–1934), быў арганізатарам і першым дэканам геаграфічнага факультэта, загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута (1934–1936). У свой час рэкамендацыю дырэктарату інстытута узяць на працу Д. Васілеўскага даў аднакурснік Данілы Мінавіча па Полацкай настаўніцкай семінарыі Х. Пранік. Д. В. Васілеўскаму за некалькі год давялося арганізаваць работы па стварэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварыць моцны калектыў выкладчыкаў. Былі запрошаныя на працу прафесары маскоўскага ўніверсітэта І. Сілініч, М. Баднарскі (знакаміты савецкі этнограф), харкаўскі выкладчык М. Самбікін, горацкі — М. Мікалаеў, ленінградскі дацэнт А. Гожаў (аўтар тэрміну антрапагенны краявід, пазней — доктар біялагічных навук), маскоўскія дацэнты П. Загарын, Б. Бажэнаў, А. Селіванаў («магілёўскі Макаранка»), шматлікія выкладчыкі з ВНУ Масквы (В. Каверын, Я. Малееў), Ленінграда (напрыклад, вучань акадэміка Ферсмана — Ялхоўскі), Мінска, Горак (будучы член-карэспандэнт А. Мядзведзеў) і інш. Аўтар і ставаральнік фільма — знакаміты аршанскі краязнавец Эдуард Навагонскі. Удзел у здымках фільма прынялі прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха, кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзячкоў. У наступных здымках плануецца уддзел магілёўскіх гісторыкаў і краязнаўцаў Аляксандра Агеева і Ігара Пушкіна.

{phocagallery view=category|categoryid=45|limitstart=0|limitcount=0|detail=5}


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика

Please publish modules in offcanvas position.