payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Актуально Беларускі каляндар

Беларускі каляндар

Martius, marzes, сакавік…

"У нас сягоння Масленіца!
Прыляцела к нам ластавіца,
Села на калу,
Скінула масла па каму…"

Масленічныя песні спявалі ў час самага яскравага сакавіцкага свята, якое аддзяляла зіму ад вясны ў славянскім календары - Масленіцы, ці Маслёнкі. Масленічны тыдзень меў шмат назваў, якія ўдакладняюць тыя ці іншыя асаблівасці яго дзен: Пусты, Развітальны, Сырны, Крывы, Сырапусны.

Пачатак Масленіцы прыходзіўся на нядзелю за тыдзень да Вялікага паста, гэта былі так званыя "мясныя запускі", калі ў апошні раз дазвалялася есці мяса. Наладжваліся невялікія сямейныя гулянкі, напрыклад, цесць запрашаў зяця "даядаць барана". Мяса замянялі вялікай колькасцю бліноў - сімвалаў сонца і надыходзячай вясны. Бліны і гаспадарчыя прылады, якія выкарыстоўваліся для іх прыгатавання давалі ў рукі пудзілу Масленіцы; як знак скаромнай ежы іх знішчалі ў вогнішчы пры провадах свята.

Сапраўдная сустрэча з Маслёнкай святкавалася звычайна катаннем з гор, масавымі гуляннямі. Вяскоўцы майстравалі антрапаморфную выяву зімы - ляльку - і спальвалі яе. Вакол Зімы вадзіліся першыя вясновыя карагоды, на месцы "адыходу зімы" ўчынялася сапраўднае вяселле, поўнае жартаў, смешакаў, песень, танцулек, асаблівай гарэзлівасці і гуллівасці. На Маслёнку гукалі вясну, спяваючы песні, сагрэтыя яе надыходам.

На Беларусі святкаванне Масленкі пачыналася ў чацвер, бяседныя застоллі - у пятніцу, а развітальная, прабачальная бяседа - у нядзелю. У масленкавых рытуалах было шмат цікавага і тэатралізаванага. Значная частка звычаяў на Масляніцы так або інакш была звязаная з тэмай сямейна-шлюбных адносін: на Алейнай ушаноўвалі маладых, якія ажаніліся на працягу мінулага года.

Спецыфічныя масленічныя звычаі прысвечаны пакаранню хлопцаў і дзяўчат, якія не ўступілі ў шлюб на працягу года, інакш кажучы, не выканалі свайго жыццёвага прызначэння. Сапраўдным выпрабаваннем было "цяганне", або "прывязванне" калодкі. Хлопцу або дзяўчыне да нагі прывязвалі кавалак дрэва, галінку, стужку і прымушалі некаторы час хадзіць з такой "калодкай". Каб пазбавіцца ад яе, пакараныя адкупляліся грашыма або пачастункам. Найболей важным днём масленічнага тыдня была нядзеля - запускі перад пачаткам Вялікага паста. У гэты дзень людзі прасілі адзін ў аднаго прабачэння за ўсе крыўды і непрыемнасці.

Асноўным эпізодам апошняга дня былі "праводзіны Масленіцы", якія нярэдка суправаджаліся запальваннем вогнішчаў. Да гэтага дня рабілі пудзіла Масленіцы з саломы або ануч, прыбіралі яго звычайна ў жаночую адзежу, неслі праз усю вёску, часам пасадзіўшы пудзіла на кола, уваткнутае зверху на тычку; а за сялом пудзіла альбо тапілі, альбо спальвалі.

Развітанне з Масленіцай завяршалася ў першы дзень Вялікага паста - Чысты панядзелак. Яго лічылі днём ачышчэння ад граху і скаромнай ежы і абавязкова мыліся ў лазні.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Актуально Беларускі каляндар