Сустрэча з пісьменнікамі, журналістамі і вядомымі беларускімі бардамі адбылася 23 лютага ў медыяцэнтры МДУ імя А.А.Куляшова

Сустрэча з пісьменнікамі, журналістамі і вядомымі беларускімі бардамі адбылася 23 лютага ў медыяцэнтры МДУ імя А. А. Куляшова.

Сярод гасцей былі Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч, Юры Несцярэнка і Алена Дзмітрыеўна Стральцова.

Літаратурную імпрэзу яе арганізатары прысвяцілі памяці нашага выдатнага земляка, ураджэнца Слаўгарадчыны, паэта, літаратуразнаўца Міхася Стральцова. Звяртаючыся да прысутных у медыяцэнтры студэнтаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін таленавіты майстра слова Міхась Скобла заўважыў: «Беларуская зямля надзвычай багатая, бо на ёй узрастаюць сапраўдныя волаты, паэты, спадчынай якіх, безумоўна, ганарыліся б і вялікія еўрапейскія народы. Адзінае што нам трэба, гэта не губляць памяць пра нашых паэтаў, ашчадна несці яе ў далягляд прышласці». Пра тое, як Міхасю Стральцову «думаліся» вершы распавяла Алена Дзмітрыеўна Стральцова, жонка паэта. «Для яго паэзія была нечым метафізічным, тым, што простымі чалавечымі словамі растлумачыць цяжка, — кажа яна. — Міхась мог напружана, засяроджана шпацыраваць па пакоі, не запісваючы ні слоўца ў нататнік. Вершы выкрышталёўваліся, нейкім неверагодным чынам выплаўляліся ў яго галаве. Гэта была знясільваючая праца». З вялікай увагай студэнты слухалі вершы Стральцова, якія на памяць чытаў Міхась Скобла. А вось праспяваў колькі стральцоўскіх «гранаў» паэзіі яшчэ адзін вядомы магілёвец Юры Несцярэнка. Да скрухі, слёз падвялі слухачоў песні ў выкананні Таццяны Грыневіч. У прыватнасці, у перакладзе на беларускую мову яна праспявала славуты расійскі раманс «Гори, гори, моя звезда». Завяршылася імпрэза прэзентацыяй кнігі, прысвечанай класіку беларускай літаратуры Міхасю Стральцову, пад назвай «Выгнаны патрыцый».

{phocagallery view=category|categoryid=71|limitstart=0|limitcount=0|detail=5}


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика

Please publish modules in offcanvas position.