payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Беларускі каляндар

February, unor, люты…

Другі месяц года адметны каляровым святам Грамніц, або Стрэчання ці Устрэчання, якое прыходзіла да беларусаў пятнаццатага лютага. Цікавую назву меў дзень перад Грамніцамі - Грамнічны бацька. Само ж Стрэчанне было прысвечана сустрэчы зімы і лета. Таксама яго называлі "свята свечкі і жывога агню", якія, паводле язычніцкай веры, абаранялі чалавека ад злых духаў. У хрысціянскі перыяд святочныя васковыя свечкі пачалі асвячаць у царкве і захоўваць цэлы год, да наступнага Стрэчання.

Па стану надвор'я на Грамніцы вызначалі будучае: "Калі на Стрэчанне рана ўзыдзе сонца, чакайце ранні лён" ці "Снег перамятае цераз дарогу - будзе позняя вясна".

Не абмінулі гэтае свята народныя святочныя песні - вяснянкі, але і іншыя рытуалы гукання вясны - птушкі з печыва, упрыгожаныя галінкі дрэў, выявы сонца і кулікоў - выкарыстоўваліся ў святкаванні Стрэчання, свята прыходу вясны: "Да Грамніц не скідай рукавіц, а як прышлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы".

Стрэчанне ў беларусаў была тэатралізаваным відовішчам, цудоўным і яскравым. Вядома, хто ж не зацікавіцца, калі ачалавечаныя вобразы Лета і Зімы спрачаюцца паміж сабой песнямі? А калі яшчэ пад песні выконваўся карагод вясёлымі дзяўчатамі і хлопцамі…

Так выглядала першая частка свята. Другая ж была яшчэ больш цікавая і відовішчная. Назвалі яе імем старажытнага язычніцкага бога маланкі Грамаўніка - Грамніцы. Загадзя рыхтаваліся вялікія васковыя свечкі, аж да метра даўжынёй (па іншых звестках, дзесяць вяршкоў даўжынёй і тры чацвертыя вяршкі таўшчынёй). Яны запальваліся ў сакральным месцы - царкве. Такі агонь лічыўся "жывым", яго надзялялі цудадзейнай сілай аховы людзей, жывёл і увогуле прыроды ад злых сіл - дзяцей "цемры". Такі агонь нёс дабрабыт, шчасце і здароўе, а самае галоўнае - святло. Яго патрэбна было несці дамоў, запальваць каля бажніцы святога і пільна ахоўваць. Трэба было чакаць вялікіх няшчасцяў, калі вецер задзьмуў грамнічную свечку. Калі свечкі трашчалі ў час гарэння, іх трэск звязвалі з частымі і страшнымі навальніцамі...

Свята Стрэчання было маляўнічым, прыгожым, яскравым. Рытуалы з агнем і спевы прыцягвалі як дарослых, так і зусім малых. Гэтае свята здзіўляла хараством народных таямніц і рытуалаў.

Ала ЕРАШЭНКА.