payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Актуально Беларускі каляндар

Беларускі каляндар

Кожны ведае пра існаванне свят - як сусветных, так і агульнанародных. Многія святкуюць, напрыклад, Новы год і Дзень Святога Валенціна. А вось пра беларускія святы амаль нічога не ведаюць. Але ж наша краіна нябедная на свае, нацыянальныя святы. Іх і прыпомнім.

Legen, stuczen, студзень…

Усе студзеньскія святы на Беларусі, можна сказаць, былі падпарадкаваны аднаму найважнейшаму - Калядам. Тыя ж Піліпаўка, "ступаючы па снезе" Пракоп і куцця - нешто іншае, як перадумова Калядак.

Існавала цікавае павер'е ў Віленскай губерні: калі да Каляд заставалася два тыдні, казалі, што Каляды яшчэ ў амбары; калі два ці тры дні - што ўжо на печцы. Да свята рыхтавалі збожжа, муку і цеста, якімі адорвалі калядоўшчыкаў у цудоўную святочную ноч.

Піліпаўка, якую святкавалі перад Калядамі, выступала амаль што пастом, таму каляднай вячэры (асабліва Мясаеда) чакалі з нецярплівасцю. На Каляды праводзіліся вяселыя святочныя ігрышчы, дзе людзі танцавалі, гулялі, спявалі, слухалі казкі і легенды.

Для Калядавання групуецца ў асноўным моладзь. У гэтай групкі калядоўшчыкаў асаблівым павінен быць "шчынальнік", або запявала, лідар. Не абыходзілася святкаванне і без дамарослага скрыпача, які іграе дарогаю ад хаты да хаты.

Падышоўшы пад распісныя вокны, адзін з калядоўшчыкаў пытае: "Чі дома гаспадар? Чі веліш, пане гаспадару, Каляду запяваці, чі так коледы даці?". Спяваюць звычайна пад вокнамі, некаторыя просяць зайсці ў хату. Рэдка хто дазваляе спяваць больш за адну песню, таму што ў такім выпадку патрабуецца большая ўзнагарода. За адну песню часцей за ўсё давалі пірог, за дзве - два, у заможных хатах, акрамя таго, давалі грошы, калбасу, сала, частавалі гарэлкай. Калядавала моладзь з вечара да самага ранку. Калі гаспадары спалі, крыкам падымалі іх з ложкаў.

Усе сабраныя пачастункі дзяліліся паміж калядоўшчыкамі пароўну, толькі "шчынальніку" выдзялялася большая частка. Але часцей за ўсё на сабранае ладзіліся святочныя вечары з пачастункамі, карагодамі і песнямі. Існавалі, напрыклад, вечары пад назвамі "Яшчур", "Звязда і Віфлеем", "Жаніцьба Цярэшкі". Найбольшую папулярнасць сярод іх мела апошняя. "Жаніцьба Цярэшкі" адбывалася позна вечарам, пасля дванаццаці гадзін ночы, у самай вялікай вясковай хаціне.

"Жаніцьба" - гульня павучальная, з гумарыстычнай і адначасова шлюбна-любоўнай тэматыкай. Гледачоў у дзеянні не было - усе спрабавалі сябе ў якасці акцераў. Да гульні рыхтаваліся доўга і складана: развучвалі прыгожыя карагоды, вяселую "Лявоніху", асабовыя песні. Але самай галоўнай часткай гульні былі песенькі-цярэшкі - чатырохрадкоўі камічнага зместу на тыповы матыў, якія надавалі гумарыстычны характар усім момантам "жаніцьбы". Таму веданне вялікай колькасці цярэшак было галоўным ў падрыхтоўцы святочнай гульні.

Існавалі розныя формы "Жаніцьбы Цярэшкі". Так, ва Ушацкім раёне распаўсюджаны самы позні варыянт гульні, калі хлопец прыходзіў да "бацькі-маткі" і прасіў дазволу "ажаніцца". Яго не толькі адгаворвалі, а нават высмейвалі: "Ты ж яшчэ нічога не ўмееш!", "Жанілка яшчэ не вырасла!". Але хлопец трымаўся на сваім, і тады бацькі загадвалі яму прывесці нявесту. "Бацька" і "матка" старанна высвятлялі, што ж умее дзяўчына, потым у знак згоды на шлюб танцавалі з ёй "Лявоніху", пасля чаго хлопец з дзяўчынаю садзіліся разам з бацькамі на лаву.

Такім чынам, такая простая і вясёлая справа, як вечарына, захавала ў сабе розныя этапы трансфармацыі шлюбных звычаяў.

А ноч з 13 на 14 студзеня была вядома пад назвай Шчодрык. З яго пачыналіся "крывыя вечары", калі ўсё можна было рабіць наадварот: зацягнуць сані на страху, выпусціць жывёлу або ўвесці яе ў хату, мераць печы кійком, пераапранацца, варажыць… На "крывыя" праводзіліся разнастайныя гульні, напрыклад, "Ката пячы", "У арэхі", "Шкуты".

Геніяльны Адам Міцкевіч у сваіх парыжскіх лекцыях зазначыў, што "ў беларусаў у песнях і казках ёсць усё". І сапраўды, творчасць беларускага народа нават ў святы - самае добрае таму пацвяржэнне.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Актуально Беларускі каляндар