payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Больш за 40 студэнтаў і выкладчыкаў МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у флэшмобе, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Больш за 40 студэнтаў і выкладчыкаў МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у флэшмобе, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося 14 мая ў зале чакання Магілёўскага чыгуначнага вакзала.

А палове дванаццатай гадзіны каля галоўнага ўваходу ў залу чакання пачалі збірацца прадстаўнікі нашага ўніверсітэта. Супрацоўнікі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю раздавалі мінакам улёткі з тэкстам Дзяржаўнага гімна. Тым часам у будынку вакзала ўжо чакалі студэнты факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. Разам з кіраўніком, старшым выкладчыкам кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі Марынай Уладзіміраўнай Атаян, яны рыхтаваліся да выканання гімна а капэла. У 12:00 неспадзявана ў цэнтр залы чакання выйшлі студэнты і пачалі спяваць. Потым да іх далучыліся выкладчыкі, супрацоўнікі аддзела выхаваўчай працы, некаторыя з падарожных. «У сённяшнім флэшмобе прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў МДУ імя А. А. Куляшова, — распавядае начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Людміла Набокава. — Канешне, асноўная мэта флэшмоба — выхаванне патрыятызму, грамадзянскасці, папулярызацыя слоў і музыкі дзяржаўнага гімну. Чаму менавіта чыгуначны вакзал? Гэта рашэнне студэнтаў… Яны сыходзілі з таго, што вакзал — гэта месца сустрэчы людзей. І ў такі святочны дзень сустракаць адзін аднаго лепей за ўсё словамі з дзяржаўнага гімну». «Я лічу сябе патрыётам Беларусі, таму, канешне, не мог не прыйсці на гэта мерапрыемства, — адзначае студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Сяргей Птушкін. — Лічу, што дзяржаўныя гімн і сцяг павінны быць не толькі прадметам для ўшанавання і павагі, але і грамадзянскага гонару».

 

Главная Новости Лента новостей Больш за 40 студэнтаў і выкладчыкаў МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у флэшмобе, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь