payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Рыгоравіч Агееў прыняў удзел у рэалізацыі маштабнага выдавецкага праекта «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку»

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Рыгоравіч Агееў прыняў удзел у рэалізацыі маштабнага выдавецкага праекта «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку».

Кніга выйшла ў свет у канцы мінулага года ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Укладальнікам гэтага, без перабольшвання, шыкоўнага фаліянта з’яўляецца вядомы беларускі культуролаг і кнігазнаўца Алесь Суша. У рэдакцыйную раду ўваходзілі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч, міністр аховы здароўя Валерый Анатольевіч Малашка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі і іншыя. Кніга прадставіла надзвычай багатую спадчыну магілёўскага кнігадрукара Спірыдона Собаля і яго паслядоўнікаў ХVII–ХVIII ст. Важна тут падкрэсліць тое, што Спірыдон Собаль — адзін з найбуйнейшых праваслаўных выдаўцоў. Менавіта гэты дзеяч распачаў кнігадрукаванне ў Куцейне, Буйнічах і ў самім Магілёве. Спірыдон Собаль выдаў першы на землях сучаснай Беларусі «Буквар». Надзвычай паспяхова ён развіваў сваю выдавецкую дзейнасць у Кіеве, а таксама наведаў з мэтай арганізацыі выдавецкай справы Маскву. У кнізе прадстаўлены ўнікальны, магілёўскі, перыяд дзейнасці С. Собаля. На жаль, большая частка спадчыны нашага земляка сёння знаходзіцца за мяжой — у архівах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), бібліятэкі Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны, Нацыянальнага музея ў Львове і інш. «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» — гэта ўнікальная магчымасць убачыць магілёўскія старадрукі, іх шыкоўна аформленыя аркушы, разгледзіць па-мастацку аздобленыя ініцыялы, расчытаць тэкст на «мове славенскай» (царкоўнаславянскай). Вяртаючыся да ўдзелу Аляксандра Агеева ў прафінансаваным Магілёўскім аблвыканкамам праекце, згадаем яго артыкул, прысвечаны беларуска-ўкраінскім ўзаемаўплывам. Гісторык МДУ імя А. А. Куляшова прааналізаваў развіццё адукацыі на тэрыторыі Беларусі і Украіны ў кантэксце развіцця кнігавыдавецкай справы. Набыць выданне магчыма ва ўсіх кнігарнях нашага горада. Спадзяемся таксама на хуткае з’яўленне кнігі ў бібліятэках Магілёва і вобласці.

 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Рыгоравіч Агееў прыняў удзел у рэалізацыі маштабнага выдавецкага праекта «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку»