payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, арганізаваныя на гэтым тыдні ў МДУ імя А. А. Куляшова

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, арганізаваныя на гэтым тыдні ў МДУ імя А. А. Куляшова. На факультэце замежных моў ужо прайшлі алімпіяда па беларускай мове і конкурс чытальнікаў вершаў.

Асабліва вялікую ўвагу выклікаў да сябе конкурс чытальнікаў, у якім вырашылі паўдзельнічаць не толькі беларускія студэнты, але і грамадзяне Туркменістана. Як пажартавала намеснік дэкана факультэта Алеся Валер’еўна Доўгаль, колькасць замежных аматараў паэтычнага беларускага слова (Даўлет Гелдзімырадаў) сярод удзельнікаў конкурсу (усяго 11) складае прыблізна 10%. «Студэнты падтрымалі нашы захады па папулярызацыі беларускай мовы. І гэта ўсцешвае, бо без мовы, без гісторыі, без нацыянальнай культуры немагчымае развіццё грамадства. Добра тое, што моладзь гэта разумее», — распавяла Алеся Валерь’еўна. Студэнты сапраўды падышлі да чытання вершаў творча і нават крэатыўна. Журы звяртала ўвагу на чысціню маўлення, эмацыянальнасць, выразнасць, здольнасць чытальніка перадаць думку аўтара пры дапамозе голасу і жэстаў. Цікава тое, што выбар мастацкіх твораў быў дастаткова разнастайным — ад класікаў (Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч) да нашых сучаснікаў (Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч). Застанецца ў памяці выступленне Даўлета Гелдзімырадава, які на цудоўнай беларускай мове прачытаў верш Максіма Багдановіча «Зорка Венера».  «Гэты верш мне надзвычай спадабаўся яшчэ падчас навучання на першым курсе, — тлумачыць свой выбар Даўлет. — Я адчуў моцнае каханне паэта да дзяўчыны, роспач і боль іх развітання. Гэта адзін з самых эмацыянальных вершаў у класічнай літаратуры». «Лічу, што агульны ўзровень чытальнікаў дастаткова высокі, — адзначае Алеся Валер’еўна Доўгаль. — Вынікі конкурсу мы плануем падвесці 22 лютага падчас святочнай імпрэзы „Пра нашу мову і нашу краіну“. Мяркую, што журы будзе нялёгка выбраць пераможцу».

Марыя Юрчанка

 

Главная Новости Лента новостей Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, арганізаваныя на гэтым тыдні ў МДУ імя А. А. Куляшова