payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей З нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

З нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання бібліятэка МДУ імя А. А. Куляшова прапануе вашай увазе віртуальную выставу «Францыск Скарына, або Як да нас прыйшлі кнігі».

У 2017 годзе святкуецца 500-годдзе вялікай падзеі ў нашай гісторыі! Палову тысячагоддзя назад ураджэнец Полацка Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр «Псалтыра» на канцылярскай мове Вялікага Княства Літоўскага, старабеларускай, і тым самым паклаў пачатак айчыннаму кнігадрукаванню. Уплыў Скарыны на духоўную культуру Беларусі і ўсіх усходнеславянскіх народаў цяжка пераацаніць. Менавіта Скарына ці не першым з беларусаў паспрабаваў аб’яднаць святло веры са святлом кніжнай навукі. Кніга — сапраўды геніяльнае адкрыццё чалавецтва. Яна належыць да тых вынаходніцтваў, якія не маюць сабе роўных і ніколі не знікнуць з чалавечай цывілізацыі. Беларускае кнігадрукаванне прайшло даўгі і цяжкі шлях, у якім, як у люстэрку, адбіўся шматгранны і, часам, супярэчлівы лёс беларускага народа. Развіццё кнігадрукавання на сучасным этапе — справа гонару нашай краіны.

 

Главная Новости Лента новостей З нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання