payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета Творчая вечарына, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання Народнага вакальнага ансамбля «Гармонія»

Творчая вечарына, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання Народнага вакальнага ансамбля «Гармонія» (кіраўнік — Валянцін Паўлавіч Рэва), адбылася ў МДУ імя А. А. Куляшова.

Са сцэны гучалі папулярныя і класічныя мелодыі, якія сёння ўспрымаюцца як своеасаблівая візітоўка калектыву. Павіншаваць Валянціна Паўлавіча Рэву, заснавальніка і нязменнага кіраўніка «Гармоніі», прыйшлі як яго калегі, так і шматлікія студэнты, аднадумцы. Малая харавая зала ўніверсітэту, без усялякага перабольшвання, не здолела змясціць усіх жадаючых прысутнічаць на канцэрце. Не аднойчы Валянцін Паўлавіч чуў словы падзякі, разам з кветкамі прымаў ад сваіх вучняў сведчанні глыбокай павагі і сардэчнай цеплыні. Усяго за 30-гадовую гісторыю «Гармонія» мела 8 паўнавартасных складаў. Адразу пасля свайго ўзнікнення (а гэта быў 1986 г.) калектыў аб’ядноўваў студэнтаў розных факультэтаў і спецыяльнасцей. Надзвычай хутка адбылося сталенне «Гармоніі». У склад ансамбля пачалі ўваходзіць прафесійныя музыкі, і неўзабаве з’явіліся першыя ўзнагароды. Гадаванец В. П. Рэвы першым сярод калектываў універсітэта атрымаў ганаровае званне Народны, першым зрабіўся лаўрэатам прэстыжных нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Перад аўдыторыяй падчас вечарыны выступілі ўдзельнікі 4-х складаў «Гармоніі». Кожнае выступленне несла ў сабе дасканаласць і вытанчанасць, нязменна выклікала навальніцу апладысментаў.

 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета Творчая вечарына, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання Народнага вакальнага ансамбля «Гармонія»