payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета Міхаіл Андрэевіч Пагоцкі стаў стыпендыятам Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Студэнт 5 курса спецыяльнасці «Геаграфія. Біялогія» факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Міхаіл Андрэевіч Пагоцкі стаў стыпендыятам Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў адбылося 23 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі ў Мінску. Дэлегацыю Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова ўзначальвала Старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў універсітэта Таццяна Фёдараўна Навіцкая. Удзельнікі мерапрыемства — студэнты і навучэнцы вышэйшых і сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі краіны — атрымалі імянныя сертыфікаты на суму 250 рублёў. Пасля афіцыйнай часткі для дэлегатаў сходу быў арганізаваны канцэрт з удзелам артыстаў оперы і балета.

Пагоцкі Міхаіл Андрэевіч навучаецца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства (да 2015 — факультэце прыродазнаўства) па спецыяльнасці «Геаграфія. Біялогія» з 2012 года. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта: у 2013–2014 гг. — старшыня студэнцкага Савета інтэрната № 4; у 2014–2016 гг. — арганізатар культурна-масавай работы на факультэце; у 2015–2016 гг. — намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў універсітэта, намеснік старшыні Савета студэнцкага самакіравання факультэта. Сааўтар прафарыентацыйнага праекта «Про-ВУЗ», праекта тэматычнай змены летняга лагера з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «Любужская школа». З’яўляецца членам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства», а з чэрвеня 2016 года — старшынёй рэвізійнай камісіі пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў. На працягу ўсяго навучання актыўна ўдзельнічае ў прафсаюзным і грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта. Годна прадстаўляе інтарэсы студэнтаў, праводзіць актыўную працу са студэнтамі з ліку замежных грамадзян. У 2016 г. стаў адным з 11 студэнтаў і навучэнцаў рэгіёна стыпендыятам Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Праяўляе ініцыятыву ў правядзенні розных прафсаюзных мерапрыемстваў. Валодае навыкамі публічных выступленняў перад вучнёўскай і студэнцкай моладдзю. Адказна і сур’ёзна падыходзіць да любой даручанай справы. Мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Умее ставіць рэальныя мэты і дамагацца іх ажыццяўлення. З энтузіязмам прыступае да выканання прафесійных абавязкаў у якасці выхавальніка ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. За мінулы перыяд здолеў згуртаваць вакол сябе надзейную каманду. Праявіў сябе як адказная, настойлівая, камунікабельная, мэтанакіраваная і добразычлівая асоба. Карыстаецца павагай не толькі сярод сваіх таварышаў, але і кіраўніцтва факультэта і ўніверсітэта. Добрасумленна і з ініцыятывай выконвае даручэнні.

 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета Міхаіл Андрэевіч Пагоцкі стаў стыпендыятам Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі