payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Пагартаць старадрукі і манускрыпты, рэдкія архіўныя дакументы ад часоў Рэнесансу да Асветніцтва зараз магчыма, не пакідаючы ўласную кватэру

Пагартаць старадрукі і манускрыпты, рэдкія архіўныя дакументы ад часоў Рэнесансу да Асветніцтва зараз магчыма, не пакідаючы ўласную кватэру. Інтэрнэт-праект «Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў» утрымлівае поўныя (у фармаце PDF)  копіі ўнікальных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы старонкі гэтага Інтэрнэт-рэсурса, кожны навуковец, без перабольшвання, паспытае прыемны шок. Тое, што доўгі час хавалася ў аддзеле рэдкай кнігі, сёння напоўніцу адкрылася чытачу. І не проста адкрылася… Да кожнага старадрука пададзена навуковае бібліяграфічнае апісанне (звесткі пра аўтара, месца, год, мову выдання, ёсць таксама шыфр захоўвання дакумента ў каталозе бібліятэкі). Кнігі можна не толькі чытаць, але і спасылацца на іх у навуковых артыкулах, манаграфіях і г. д. Калі ёсць патрэба папрацаваць з арыгіналам дакумента — калі ласка, дзякуючы вядомаму шыфру, гэта лёгка зрабіць. Праўда, па Інтэрнэце кнігу, канешне, не атрымаеш… Давядзецца ехаць у Мінск. Згадаем некалькі назваў размешчаных на старонках праекту кніг: «Букварь языка славенскаго» (Вільня, 1767), «Sądowy process czyli sposob prawowania się w trybunale y wszystkich subselliach W. X. L.» (Магілёў, 1782), «Kazania swiąteczne» (Drukarnia Scholarum Piarum, 1771), «Kazania o męce panskiey : od nayswiętszey Maryi Panny Karmelity Bosego z przydatkiem niektorych przygodnych po smierci jego do druku podane» (Drukarnia Scholarum Piarum, 1771) і г. д. Мова гэтых выданняў розная: лаціна, стараславянская (у тэрміналогіі таго часу: «язык словенскі»), польская, старабеларуская («простая молва», «руская мова»). Розныя і месцы выдання: ад беларускага Магілёва да Кракава і Вільні. Аўтары праекта паклапаціліся пра карыстальнікаў: зрабілі зручную сістэму пошуку (паводле аўтара, месца, года выдання). Убачыць і ацаніць плён дзейнасці беларускіх навукоўцаў магчыма, перайшоўшы па гэтай спасылцы. Працуйце з задавальненнем!

 

Главная Новости Лента новостей Пагартаць старадрукі і манускрыпты, рэдкія архіўныя дакументы ад часоў Рэнесансу да Асветніцтва зараз магчыма, не пакідаючы ўласную кватэру