payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей 25 кастрычніка калегі і вучні знакамітага беларускага педагога Пятра Аляксеевіча Лярскага адзначылі 3-ю гадавіну з дня смерці

25 кастрычніка калегі і вучні знакамітага беларускага педагога, прыродазнаўца, краязнаўца, географа, заснавальніка сучаснага беларускага пачатковага прыродазнаўства, Ганаровага Сябра ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства» Пятра Аляксеевіча Лярскага (02.01.1918–25.10.2013) адзначылі 3-ю гадавіну з дня смерці вучонага.

Грамадзянская паніхіда, нягледзячы на складаныя метэаралагічныя ўмовы, снег, адбылася з 14:00 да 15:00 на Грузаўскіх могілках г. Магілёва, дзе пахаваны вучоны. На невялічкім мітынгу выступілі з успамінамі дырэктар Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАНБ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар МІФІ Аркадзь Аронаў, дацэнты кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха, Уладзімір Хамякоў, Міхась Смаляроў, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Алесь Агееў, выпускнік геаграфічнага факультэта 1969 г. Сяргей Кандратаў, унук нябожчыка Пятро Лярскі. Пасля наведвання могілак калегі і вучні П. А. Лярскага наведалі мемарыяльны куток у гонар вучонага, партрэтную галерэю выкладчыкаў і кабінет-музей геалогіі і палеанталогіі на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства.

Студэнт 5 курса ф-та матэматыкі і прыродазнаўства
Міхаіл Пагоцкі

 

Главная Новости Лента новостей 25 кастрычніка калегі і вучні знакамітага беларускага педагога Пятра Аляксеевіча Лярскага адзначылі 3-ю гадавіну з дня смерці