payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Рэспубліканская выстава творчых работ студэнтаў «Багдановіч. Маладыя жаданні» сёння ўрачыста адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова

Рэспубліканская выстава творчых работ студэнтаў «Багдановіч. Маладыя жаданні» сёння ўрачыста адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова. У экспазіцыі — крыху менш за сотню работ, выкананых у розных тэхніках сучаснага выяўленчага мастацтва і фотаздымка.

Адкрылі выставу, прысвечаную класіку беларускага прыгожага слова, як і належыць, — вершы. Пякучыя, лірычныя і сардэчныя радкі з багдановічавага «Вянка» прачыталі Данііл Печанко, Вікторыя Кузьміна, Хатамбай Хатамаў і Дар’я Шыматкова. Пра лёс паэта, прызначэнне паэзіі паразважаў прарэктар універсітэта Уладзімір Віктаравіч Ясеў. «Паэзія Багдановіча прысвечана маладым жаданням — энергічным, магутным, жыццясцвярджальным, — заўважыў выступоўца. — На мой пагляд, надзвычай сімвалічна тое, што сёння на адкрыцці Рэспубліканскай выставы прысутнічаюць у асноўным маладыя людзі, якія, пэўна ўжо, маюць уласныя мары, надзеі, памкненні. Жадаю, каб яны спраўдзіліся! Таксама жадаю, каб высокая паэзія аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры натхняла сучасных маладых людзей на высакародныя, годныя ўчынкі». «Паважаць памяць паэта — гэта значыць, перадусім, чытаць яго вершы, — выказала меркаванне дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Марына Іванаўна Чмарава. — Вершы Максіма Багдановіча — узор светлай, празрыстай, споўненай любасці да чалавека, да Радзімы, выкшталцонай паэзіі сусветнага ўзроўню. Перакананая, што павага да нашага вялікага нацыянальнага паэта — адначасова і павага да сваёй Бацькаўшчыны, да самаго сябе». Своеасаблівым лірычным акордам прагучала «Скандынаўская песня» ў выкананні студэнта спецыяльнасці «Журналістыка» Іллі Жартуна. Заўважым тое, што словы да «Скандынаўскай песні» напісаны Максімам Багдановічам у перыяд найвышэйшага росквіту свайго паэтычнага таленту. Пра адзін з раздзелаў выставы — экспазіцыю фотаздымкаў — распавёў старшы выкладчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Васіль Цітоў, які падзякаваў студэнтам-журналістам за шчырае імкненне асэнсоўваць творчасць паэта. Да слова, студэнтка другога курса спецыяльнасці «Журналістыка» Наталля Юранкова заваявала на конкурсе гран-пры. «Прызнаюся, творчасць Максіма Багдановіча да моманту ўдзелу ў конкурсе была для мяне своеасаблівай тэррай інкогнітай, — распавядае яна. — Конкурс не проста падштурхнуў да вывучэння паэтычнага слова Максіма Багдановіча, але і прымусіў па-новаму паглядзець на асобу нашага класіка». Рэспубліканская выстава «Багдановіч. Маладыя жаданні» працягне сваю працу да 14 лістапада. Наведаць яе могуць усе аматары беларускай паэзіі, жывапісу, ды і проста неабыякавыя да прыгажосці людзі. Знаходзіцца экспазіцыя ў аўдыторыі № 201 (вул. Касманаўтаў, 1).

Фота: Дзяніс Яўсеенка, Наталля Юранкова

 

Главная Новости Лента новостей Рэспубліканская выстава творчых работ студэнтаў «Багдановіч. Маладыя жаданні» сёння ўрачыста адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова