payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета У выдавецтве МДУ імя А. А. Куляшова выйшла ў свет манаграфія вядомага беларускага навукоўца, пісьменніка, дацэнта, кандыдата філалагічных навук Яраслава Іванавіча Клімуця

У выдавецтве МДУ імя А. А. Куляшова выйшла ў свет манаграфія вядомага беларускага навукоўца, пісьменніка, дацэнта, кандыдата філалагічных навук Яраслава Іванавіча Клімуця. Назва манаграфіі: «Шляхі пазнання: нарысы гісторыі беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст.».

У сваёй кнізе Я. І. Клімуць разглядае творчасць вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў, у асноўным ураджэнцаў Магілёўшчыны, ці непасрэдна з ёй звязаных гадамі працы, літаратурная дзейнасць якіх найбольш поўна разгарнулася ў другой палове ХХ стагоддзя. У прыватнасці, даследуецца творчы набытак Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Сцяпана Гаўрусёва, Івана Шамякіна, Івана Новікава, Віктара Карамазава, Івана Чыгрынава, Уладзіміра Дубоўкі, Аляксея Пысіна, Алега Лойкі, Івана Аношкіна, Галіны Васілеўскай і інш. Аўтару ўдалося раскрыць асаблівасці мастацкай манеры кожнай творчай асобы. Таксама Я.І. Клімуць з належнай увагай паставіўся да творчасці тых паэтаў і празаікаў, якія пішуць для дзяцей. Гэта надзвычай грунтоўнае, сумленнае даследаванне перадусім адрасуецца літаратуразнаўцам, студэнтам гуманітарных факультэтаў і настаўнікам сярэдніх школ.

Клімуць, Я. І. Шляхі пазнання : нарысы гісторыі беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. : манаграфія / Я. І. Клімуць. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — 248 с.

 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета У выдавецтве МДУ імя А. А. Куляшова выйшла ў свет манаграфія вядомага беларускага навукоўца, пісьменніка, дацэнта, кандыдата філалагічных навук Яраслава Іванавіча Клімуця