payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Ушанаваць беларускую мову вырашылі студэнты-журналісты МДУ імя А. А. Куляшова

Ушанаваць беларускую мову вырашылі студэнты-журналісты МДУ імя А. А. Куляшова. Будучыя супрацоўнікі СМІ наладзілі Інтэрнэт-перформанс, прапанаваўшы паслухаць уласныя вершы на роднай мове. Паэтычныя творы можна не толькі пачуць на нашым сайце, але і прагаласаваць за іх на старонцы ўніверсітэта ў Facebook.

Ідэя паэтычнага перформанса належыць загадчыцы кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Вользе Мікалаеўне Шаршнёвай. «Беларуская мова, — гэта маё жыццё, — кажа яна. — Вельмі ўсцешана тым, што на маю прапанову напісаць колькі слоў пра мову студэнты адгукнуліся вершамі. Яшчэ больш усцешвае тое, што вершы гэтыя таленавітыя, лірычныя, сардэчныя». «Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае нас ад іншых народаў», — адзначае студэнт 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Серафім Юрчанка. «Беларуская мова — гэта мова маіх продкаў, голас якіх я чую праз стагоддзі», — дадае Марыя Дзекан. «Калі ты называеш сябе беларусам, ты павінен ведаць беларускую мову. Аднак мала ведаць — важна на ёй размаўляць», — лічыць Вікторыя Маргунова. Па словах яшчэ адной удзельніцы праекта, Крысціны Башарымавай (яе фота ўпрыгожвае першую старонку матэрыялу), родная мова — частка беларусаў, якая не дае ім забыцца на ўласныя карані. «Родная мова — гэта мой гонар», — дадае Ірына Маліноўская. Асаблівасць гэтага праекту — удзел у ім грамадзянкі Украіны, таксама студэнткі-журналісткі, «чудовай» дзяўчыны і таленавітай паэткі Аліны Цыганій. Дарэчы, менавіта яе верш адзінагалосна прызнаны студэнтамі і выкладчыкамі лепшым. Унізе, пад гэтым тэкстам, мы прапаноўваем запісы вершаў у аўтарскім выкананні. Калі вы зацікавіліся студэнцкай творчасцю — цісніце на імя і прозвішча аўтара. У выніку вы атрымаеце запампаваны на камп’ютар файл. Далей адкрывайце яго ў любым медыя-прайгравальніку і слухайце на здароўе. Таксама галасуйце за той верш, які вам больш спадабаўся, на нашым акаўнце ў Facebook (стаўце лайкі пад улюбёным вершам). А галоўнае, не забудзьцеся прыйсці заўтра ў 238-ю аўдыторыю а першай гадзіне, каб асабіста пазнаёміцца з удзельнікамі праекта, а таксама, калі будзе жаданне, узяць у іх аўтограф. Любіце і шануйце родную мову!

 

Главная Новости Лента новостей Ушанаваць беларускую мову вырашылі студэнты-журналісты МДУ імя А. А. Куляшова