payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова актыўна працуе студэнцкі кансультацыйны штаб

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова актыўна працуе студэнцкі кансультацыйны штаб, які праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу ў рамках выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ні адзін са зваротаў студэнтаў, абітурыентаў, супрацоўнікаў універсітэта, а таксама выбаршчыкаў горада не застаецца па-за ўвагай. Разгорнутыя адказы атрымлівае кожны.

Адно з пытанняў, атрыманых сёння, датычылася спісу кандыдатаў канкрэтнага выбарчага ўчастка па месцы пражывання таго выбаршчыка, які звярнуўся ў штаб.

У штабе патлумачылі, што дадзены спіс кандыдатаў адзіны для ўсёй сфармаванай выбарчай акругі. Дарэчы, у Магілёве іх 4 (Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84, Магілёўская Цэнтральная выбарчая акруга № 85, Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86, Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87). Спіс кандыдатаў па акругах размешчаны на спецыяльным інфармацыйным сайце, запушчаным ЦВК Рэспублікі Беларусь.

Па кансультацыю можна звярнуцца з 10 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін у аўдыторыю 304 навучальнага корпуса 1 (галоўны корпус) МДУ імя А. А. Куляшова — вул. Касманаўтаў, 1.

А. Бельскі, старшыня Штаба

 

Главная Новости Лента новостей У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова актыўна працуе студэнцкі кансультацыйны штаб