payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Літаратурна-музычная кампазіцыя «Партызанкай першай лічыцца зямля бясстрашнай Беларусі»

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Партызанкай першай лічыцца зямля бясстрашнай Беларусі», прысвечаная Дню Перамогі, 12 мая ладзілася на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ имя А. А. Куляшова.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты першага і другога курсаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», а таксама выкладчыкі кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства. Імпрэза пачалася з набатнага звону і хвіліны маўчання, якой была ўшанавана памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя гераічнаму подзвігу нашага народа, а таксама ваенныя песні, якія падхоплівала ўся аўдыторыя. Ніхто не застаўся абыякавым — у многіх на вачах былі слёзы. У зале таксама прысутнічалі вучні і настаўнікі школ г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. У маладых людзей была магчымасць пазнаёміцца з рознымі бакамі жыцця студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта, што можа паўплываць на іх выбар будучай прафесіі.

 

Главная Новости Лента новостей Літаратурна-музычная кампазіцыя «Партызанкай першай лічыцца зямля бясстрашнай Беларусі»