payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Міжнародная навуковая канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» сёння распачала сваю працу ў МДУ імя А. А. Куляшова

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» сёння распачала сваю працу ў МДУ імя А. А. Куляшова. Плануецца разгледзіць актуальныя праблемы літаратуразнаўства, лінгвістыкі, журналістыкі. Сярод удзельнікаў — даследчыкі з Украіны, Польшчы, Расіі, Турцыі.

Прысутных на пленарным пасяджэнні ад імя адміністрацыі ўніверсітэта павіншавай прарэктар Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што «Куляшоўскія чытанні» ўпершыню ў гэтым годзе праводзяцца ў фармаце новага гісторыка-філалагічнага факультэта. Першым на пленарным пасяджэнні выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Аляксей Міхайлавіч Нянадавец. Яго даклад датычыўся паэмы Аркадзя Куляшова «Хамуціўс». Выступоўца адзначыў гістарызм паэмы, аб’ектыўнасць адлюстравання вобраза Кастуся Каліноўскага. Гэты вобраз, на думку А. М. Нянадаўца, не надта ўкладаўся ў савецкія клішэ, стэрэатыпы ўспрыняцця Каліноўскага як кіраўніка сялянскага паўстання. «Сяляне не падтрымалі „польскую калізію“, і Куляшоў пра гэта ведаў. Адпаведна пісаць пра сялянскі складнік не мог», — адзначыў навуковец. Яшчэ адна паэма А. А. Куляшова «Далёка да акіяна» зрабілася прадметам навуковага аналізу кандыдата філалагічных навук, дацэнта Яраслава Іванавіча Клімуця. Па словах Яраслава Іванавіча, паэзію Куляшова нельга ўспрымаць занадта літаральна. «Некаторыя даследчыкі, напрыклад, шукаюць біяграфізм у мастацкіх радках згаданай паэмы. Ён там, безумоўна, ёсць, аднак ёсць і мастацкае абагульненне, якое ўсё ж вызначае змест твора», — заўважае навуковец. З лінгвістычнага пункту погляду на творчасць Аркадзя Аляксандравіча Куляшова паглядзеў доктар навук, прафесар Мікалай Васільевіч Абабурка. Вядомы беларускі вучоны распавёў пра формы маўленчага этыкету ў паэзіі Куляшова. Пра канцэптуальнасць вобраза чытача ў прозе «эпохі рубяжа» распавяла кандыдат педагагічных навук, дацэнт Алена Іванаўна Белая. Пра фейлетоны, памфлеты на старонках газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» паведаміў доктар філалагічных навук Алесь Мікалаевіч Макарэвіч. Тэму афарызмаў, якімі карыстаўся Аркадзь Куляшоў, раскрыў падчас свайго выступлення кандыдат філалагічных навук, дацэнт Яўген Яўгенавіч Іваноў. Праца канферэнцыі працягнулася на сямі секцыйных пасяджэннях.

 

Главная Новости Лента новостей Міжнародная навуковая канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» сёння распачала сваю працу ў МДУ імя А. А. Куляшова