payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Новыя знаходкі, зробленыя групай археолагаў на чале з прафесарам Ігарам Марзалюком

Дзе нашыя прабабулі здабывалі сабе французскія духі? Што такое «кручок» і чаму беларускія мужчыны хавалі яго ад жонак? Зрэшты, дзе ў канцы ХІХ ст. знаходзілася самая папулярная могілёўская аптэка? На ўсе гэтыя пытанні адкажуць новыя знаходкі, зробленыя групай археолагаў на чале з прафесарам Ігарам Марзалюком.

Як заўжды гэта бывае, каштоўныя артэфакты знайшліся неспадзявана. Група маладых навукоўцаў на чале з прафесарам праводзіла чарговы археалагічны нагляд. Усё — як заўжды! Аднак на гэты раз руцінная праца дала асабліва багаты плён. Знайшліся падмуркі магілёўскай аптэкі, якая ў сярэдзіне і ў канцы па-за мінулага стагоддзя размяшчалася ў старым магілёўскім прадмесці пад назваю Падміколле. Самае, бадай, цікавае тое, што сярод рэштаў цаглін і гістарычнага друзу ўдалося знайсці ацалелы і добра захаваўшыйся аптэкарскі посуд. Перадусім гэта невялічкая бутэлечка для французскай парфумы. Здзіўляе вытанчаная, далікатная праца невядомага замежнага майстра. Якім быў шлях парфумы да Магілёва — сказаць цяжка. Пэўна ж тое, падкрэслівае Ігар Марзалюк, што прадавалася яна менавіта ў аптэцы. А дзе ж яшчэ? Бо ні гумаў, ні цумаў у ХІХ ст., вядома ж, не было. А вось прыгажунь, якія жадалі займець парыжскі «ружовы водар», было дастаткова. Дарэчы, як дастаткова было ў канцы ХІХ ст. і выпівох. «Побач з акуратнай бутэлечкай для парфумы мы знайшлі „кручок“, — распавядае Ігар Марзалюк. — Гэта любімая ўсімі аматарамі моцных напояў пляшачка ёмістасцю 250 мл. Сёння беларусы называюць іх „чакушкамі“». Праўда, побач з «кручком» археолагі адкапалі і куды большую пляшку, хутчэй за ўсё, для гарэлкі. Ці прадавалася аквавітаўка ў аптэцы? Напэўна ж, не, бо хапала дзеля гэтага шынкаў, а вось тое, што магілёўскі аптэкар не быў аматарам здаровага ладу жыцця, — факт амаль відавочны. У апраўданне, даўняга фармацэўта скажам таксама тое, што на месцы яго аптэкі куды больш знайшлося бутэлечак для мікстур і бальзамаў. На адной з іх заўважаецца выява двухгаловага арла з вензелем расійскага імператара Аляксандра ІІІ. Зверху над выявай магчыма прачытаць: «Аптека», а знізу пазаначана: «PHARMOCIE». Дарэчы, Падмікольская аптэка — не адзіная на тэрыторыі старога Магілёва. Недзе ў 1980-я гг., згадвае прафесар І. Марзалюк, археолагі ўжо знаходзілі аптэку. Было гэта недалёка ад касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі (Св. Станіслаў). Праўда, усе знаходкі тады накіраваліся ў Мінск. Зараз жа ўвесь аптэкарскі посуд перакачуе з кабінета археалогіі МДУ імя А. А. Куляшова ў Музей гісторыі Магілёва. Яшчэ адзін цікавы факт: у 2012 г. будаўнікі знайшлі ў раёне гандлёвага цэнтра «Панарама» склеп, а ў ім — нябожчыка, апранутага ў на дзіва добра захаваўшыйся сурдут. Дык вось, у кішэні памёршага выкліканыя на месца здарэння навукоўцы знайшлі таксама невялічкі аптэкарскі слоік.

 

Главная Новости Лента новостей Новыя знаходкі, зробленыя групай археолагаў на чале з прафесарам Ігарам Марзалюком