payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Пайшла з жыцця Яніна Віктараўна Сялюк

На сямідзясятым годзе, пасля цяжкай хваробы 3 красавіка пайшла з жыцця Яніна Віктараўна Сялюк. Калегі, сябры Яніны Віктараўны выказваюць глыбокія, шчырыя спачуванні яе родным і блізкім.

Яніна Віктараўна Сялюк нарадзілася 07.01.1947 г. у вёсцы Заельня Клецкага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1968 годзе філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» Сялюк Яніна Віктараўна пачала сваю працоўную дзейнасць у якасці лабаранта на філалагічным факультэце. Сорак гадоў яна працавала ў нашай навучальнай установе лабарантам кафедры літаратуры, старшым лабарантам, лабарантам першай катэгорыі кафедры беларускай літаратуры. На працягу ўсяго перыяду сваёй прафесійнай дзейнасці Яніна Віктараўна шчыра і добрасумленна выконвала свае непасрэдныя абавязкі, заўсёды спрыяла арганізацыі метадычнай дзейнасці выкладчыкаў, правядзенню педагагічных і фальклорных практык, падрыхтоўцы неабходнай дакументацыі, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні выхаваўчай і культурна-асветнай працы. Акрамя гэтага, Яніна Віктараўна заўсёды аказвала значную тэхнічную дапамогу выкладчыкам кафедры ў падрыхтоўцы іх дысертацыйных і манаграфічных даследаванняў. Нястомная праца Яніны Віктараўны мела свае трывалыя вынікі: кабінет беларускай літаратуры неаднаразова прызнаваўся як адзін з самых эфектыўна абсталяваных і дагледжаных, утульных для працы студэнтаў і выкладчыкаў. Яніна Віктараўна застаецца ў памяці калег як шчыры і светлы чалавек, надзейны таварыш, сябар, мудры дарадца, які заўсёды гатовы быў прыйсці на дапамогу ў патрэбны час, раздзяліць з калегамі радасныя і цяжкія перыяды іх жыцця. Светлая памяць пра Яніну Віктараўну захаваецца на доўгія гады і ў студэнтаў. Для іх яна заўсёды была добразычлівым кансультантам па пытаннях падбору літаратуры для падрыхтоўкі да практычных заняткаў, курсавых і дыпломных даследаванняў, наладжванні вучэбных кантактаў з выкладчыкамі кафедры. Калектыў гісторыка-філалагічнага факультэта глыбока смуткуе ў сувязі з адыходам з жыцця светлага, добрага, шчырага, з цёплай душой калегі, таварыша, сябра — Сялюк Яніны Віктараўны.

Калектыў гісторыка-філалагічнага факультэта

 

Главная Новости Лента новостей Пайшла з жыцця Яніна Віктараўна Сялюк